TUT.BY: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: карэкцыя катэгорыі
→‎Гісторыя: апіскі
Радок 21:
 
== Гісторыя ==
У пачатку сакавіка 2000 г. вядомы кампутарны журналіст Сяргей ДзьміцераўДзьмітрыеў напісаў на форуме газэты «[http://kv.by/ Кампутарныя весткі]» аб тым, што ў яго ёсьць ідэя стварэньня беларускага інтэрнэт-праекту, якую ён падарыцьпадорыць таму, хто возьмецца яе рэалізаваць. На заклік адгукнуўся кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы» [[Юры Зісер]]. Са дня іх асабістай сустрэчы [[15 сакавіка]] [[2000]] г. і пачаўся TUT.BY.
 
Ідэя Сяргея Дзьмітрыева складалася ў стварэньні бясплатнага паштовага сэрвісу для беларусаў, аналягічнага легендарнай [http://mail.ru Mail.Ru]. Да абмеркаваньня праекту былі прыцягнутыя іншыя журналісты газэты «Кампутарныя весткі» — [[Андрэй Конанавіч]] і [[Кірыл Валошын]], а таксама праграміст Даніла Рудэнка, які валодаў на той момант досьведам распрацоўкі электронных паштовых сэрвісаў і сайтаў. Пасьля дыскусій ідэя трансфармавалася ў праект стварэньня буйнага партала для беларусаў, які зойме цэнтральнае месца ў беларускім інтэрнэце. «Наша мэта — стаць беларускім [[Yahoo]]!» — заявіў кіраўнік TUT.BY Юры Зісер. Зьявіўся бізнэс-плян разьвіцьця сэрвісаў TUT.BY да 2005 году.