Герб: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: io, krc, lv, ms выдаліў: es зьмяніў: ko, vec
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: os:Герб; касмэтычныя зьмены
Радок 1:
'''Герб''' (гэрб) (ад ням. erbe спадчына), сімвалічная эмблема, візуальны адпаведнік пэўнай асобы ці рода, [[Каталіцкі ордэн|каталіцкага ордэна]], [[Горад|горада]], [[Дзяржава|дзяржавы]].
 
Першыя гербы ўзьніклі ў канцы 11—12 ст. ў часы [[Крыжовыя паходы|крыжовых паходаў]]. Крыніцамі гербавых [[эмблема|эмблемаў]] найчасьцей былі [[Пячатка|пячаткі]], вядомыя са старажытнасьці. Раньні герб уяўляў сабою [[шчыт]] з выяваю (гал. атрыбут), потым у склад герба ўвайшлі [[гелм]], [[кляйнот]] (фігура на гелме), [[намёт]] (напачатку — намочаная тканіна, якой накрывалі гелм ад сонца), [[карона]]. У позьнім сераднявеччы ў герба зьявіліся менш абавязковыя элементы — [[Шчытаноша|шчытаношы]], [[дэвізная стужка]] і [[ордэн|ордэны]].
 
Гербавыя выявы падзяляюцца на [[геральдычныя фігуры]] (1-га і 2-га парадку) і звычайныя (натуральныя і [[Штучныя фігуры ў геральдыцы|штучныя]]). Колеры ў гербе ствараюцца фарбамі (чырвоная, блякітная, зялёная, пурпуровая [фіялетавая], чорная) і мэталамі (золата і срэбра [жоўты і белы]), скарыстоўваецца таксама футра (гарнастая і вавёркі). У гербах беларускай шляхты пераважаюць чырвоныя і блякітныя фарбы, футры практычна не ўжываюцца.
 
[[ВыяваФайл:Szlachta Herby.jpg|міні|300пкс|Шляхецкія гербы]]
У [[ВКЛ]] гербы зьявіліся ў 2-й пал. 14 ст., найбольш старажытны герб вядомы па пячатцы баярына Вайдылы ([[1380]]). Легендарная частка [[Літоўска-беларускія летапісы|літоўска-беларускіх летапісаў]] згадвае гербы ««[[Кітаўрус]]»», ««[[Калюмны]]»», ««[[Урсін]]»», ««[[Ружа герб|Ружа]]»» і ««[[Пагоня]]»».
 
У сераднявеччы герб быў знакам шляхціча і атаясамліваўся з пашырэньнем яго ўлады на пэўную тэрыторыю. Калі гэтая ўлада была працяглаю ў часе герб замацоўваўся і ператвараўся ў зямельны ці дзяржаўны — і нават пры ўладзе ўжо іншага феадала ці манарха выконваў сваю адпаведную функцыю.
Радок 64:
[[no:Våpen (heraldikk)]]
[[nrm:Êtchusson]]
[[os:Герб]]
[[pl:Herb]]
[[pt:Brasão]]