Іван Мележ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 26:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы [[Глінішча]] [[Хойніцкі раён|Хойніцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у [[Хойнікі (горад)|Хойніках]] уладкаваўся на працу ў Хойніцкі райкам камсамолу. У наступным годзе паступіў у [[Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры]]. Зь першага курсу быў прызваны ў Савецкае войска. Улетку [[1940|1940-га]] ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай [[Букавіна|Букавіны]]. З самага пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] на фронце. [[20 чэрвеня]] [[1942|1942 году]] пад [[Растоў|Растовам]] быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў [[Тбілісі]]. Пасьля жыў у Бугуруслане ([[Арэнбурская вобласьць]], [[Расея]]). З [[1943|1943 году]] на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэта [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]], які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў [[Маскоўская вобласьць|Маскоўскай вобласьці]]. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у [[1945|1945 годзе]] ўжо ў [[Менск]]у, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «[[Полымя]]», у апараце [[ЦК КПБ]]. У [[1966|1966 годзе]] Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]], у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з [[1967]] да [[1976|1976 году]] дэпутат [[Вярхоўны Савет|Вярхоўнага Савету]] [[БССР]].
 
==Творчасць==
==Творчасьць==
У [[1939|1939 годзе]] дэбютаваў у літаратуры вершам ''«Радзіме»'' (газэта ''«Чырвоная зьмена»''). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў [[19431943 годзе]] ў газэце ''«Бугурусланская праўда»''. Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў ''«У завіруху»'' ([[1946]]) ''«Гарачы жнівень»'' ([[1948]]), ''«Заўсёды наперадзе»'' (нарыс, [[1948]]), ''«Блізкае і далёкае»'' ([[1954]]), ''«У гарах дажджы»'' ([[1957]]), ''«Што ён за чалавек»'' (апавяданьні, аповесьці, нарысы, [[1961]]), ''«Жыцьцёвыя клопаты»'' (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, [[1975]]), ''«Белыя вішні і яблыні»'' ([[1976]]), ''«Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак»'' ([[1977]]). Аўтар рамана ''«Мінскі напрамак»'' ([[1952]], дапрацаванае выданьне ў [[1974]]), цыкла раманаў ''«'''Палеская хроніка'''»'' - '''''«Людзі на балоце»''''' ([[1962]]), '''''«Подых навальніцы»''''' ([[1966]]) і «'''''Завеі, снежань'''''» ([[1978]]). У [[1969]]-[[1971]] выйшаў Збор твораў у 6-ці, у [[1979]]-[[1985]] - у 10 тамах.