Жак Дэрыда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Modifying: sr:Жак Дерида
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Derrida_jacques.jpg|right]]'''Жак Дэрыда''' (фр. Jacques Derrida) ([[15 ліпеня]], [[1930]] - [[8 кастрычніка]], [[2004]]) - францускі [[Філязофія|філёзаф]] габрэйскага паходжаньня, які нарадзіўся ў Альжыры[[Альжыр]]ы. Дэрыда найбольш вядомы як распрацоўшчык канцэпцыі [[дэканструкцыя|дэканструкцыі]] (фр. deconstruction). Дэрыда тлумачыць у сваім "Лісьце да японскага сябра", што францускае слова deconstruction сталася спробай перакласьці і перахапіць тэрміны [[Марцін Гайдэґер|Гайдэґера]] "Destruktion" ды "Abbau". Работы Дэрыды таксама аказалі ўплыў на [[Літаратурная тэорыя|літаратурную тэорыю]], хаця ягоная тэорыя дэканструкцыі была прынятая далёка ня ўсімі крытыкамі. Дэрыда таксама дасьледваў праблемы [[фэномэналёгія|фэномэналёгіі]], [[постструктуралізм|постструктуралізму]] і іншыя адгалінаваньні сучаснай філязофскай навукі.
 
Дэрыда нарадзіўся і гадаваўся ў [[Эль-БіярыБіяр]]ы ([[Альжыр]]). Сям'я пераехала ў [[Францыя|Францыю]] ў [[1949]] годзе, калі яму было 19 гадоў. З [[1952]] вывучаў філязофію ў элітнай школе École Normale Superieure, потым працаваў лектарам у Лувэне[[Лувэн]]е ([[Бэльгія]]). Падчас вайны Альжыра за незалежнасьць у [[1957]]-[[1959]] гадох ён паехаў у Альжыр, дзе працаваў дзіцячым настаўнікам францускай і ангельскай мовы ў францускай арміі. З [[1964]] па [[1984]] выкладаў у École Normale Superieure. У [[1966]] пачаў выкладаць ва Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, а потым і ў іншых унівэрсытэтах Амэрыкі. З [[1986]] году Дэрыда быў прафэсарам у Ірвінскім унівэрсытэце ў [[Каліфорнія|Каліфорніі]] (University of California, Irvine). Дэрыда атрымаў ступень ганаровага доктара з Кэмбрыджу[[Кэмбрыдж]]у, [[Калюмбійскі Ўнівэрсытэт|Калюмбійскага Ўнівэрсытэту]], Унівэрсытэту Эсэкса, Лувэнскага Ўнівэрсытэту. У [[2002]] годзе ў Амэрыцы выйшаў фільм, прысьвечаны ягонай творчасьці. У [[2003]] годзе ў яго знайшлі [[рак падстраўнікавай залозы]]. Анкалягічная хвароба і сталася прычынай сьмерці [[8 кастрычніка]], [[2004]].
 
[[Катэгорыя:Францускія філёзафы|Дэрыда, Жак]]