Каліграфія: розьніца паміж вэрсіямі

мастацтва прыгожага пісьма
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Накід}} '''Каліграфія''' (ад грэц. слоў κάλλος kallos "прыгажосьць" + γραφή graphẽ "...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:14, 28 сакавіка 2010

Каліграфія (ад грэц. слоў κάλλος kallos "прыгажосьць" + γραφή graphẽ "пісаць") — від выяўленчага мастацтва. Старажытная галіна прыкладнай графікі, эстэтычнае афармленьне рукапіснага шрыфта, таксама — навучальная дысцыпліна. Таксама прыкладной ці бытавой каліграфіяй завецца мастацтва прыгожага й хуткага пісьма (у значэнні пісьменнасць). Да вынаходства кнігадрукаваньня каліграфія была асноўным спосабам графічнага афармленьня і арганізацыі знакаў тэксту (за выключэньнем манументальных надпісаў, і клінапісу, не графічнай па прынцыпе стварэньня знакаў). Тэхнічна злучаная зь пісьмовымі матэрыяламі (папера, пэргамент, папірус, шоўк) і графічнымі прыладамі (трысняговае, птушынае і металічнае пяро, пэндзаль) пісьменнасьці.

Славянская каліграфія

Шлях развіцьця славянскага, а, такім чынам, і рускага пісьма значна адрозніваецца ад шляхоў развіцьця лацінскага. Пра час, умовы узнікненьня й станаўленьня славянскага пісьма маецца вельмі мала фактычных зьвестак, таму і выказваньні навукоўцаў па гэтым пытаньні з даўніх часоў былі супярэчлівымі. Шматлікія пытаньні яшчэ й дагэтуль не высьветлены ў поўнай меры.


Прыстасаваньні

 
Прылады для пісьма
 
Кітайскі пэндзаль для каліграфіі