Элвіс Прэсьлі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ArthurBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ks:Elvis Presley
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: ko:엘비스 프레슬리; касмэтычныя зьмены
Радок 25:
'''Элвіс Аарон Прэсьлі''' ({{мова-en|Elvis Aaron Presley}}) (нар. [[8 студзеня]] [[1935]] года ў [[Т’юпэла]], [[Місысыпі (штат)|Місысыпі]], пам. [[16 жніўня]] [[1977]] года ў [[Мэмфіс]]е, [[Тэнэсі]]) – амэрыканскі пясьняр і актор. Элвіс Прэсьлі стаў адным з выбітнейшых выканаўцаў музычнага жанру [[рок-н-рол]], а так сама культавай постацьцю масавай культуры [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]]. З Элвісам Прэсьлі асацыюецца ўстойлівае словазлучэньне «Кароль рок-н-ролу».
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства ===
 
Элвіс Прэсьлі нарадзіўся ў небагатай сям’і ў Т’юпэла ў штаце Місысыпі. Яго бацькамі былі ''Глэдзіс Лав Прэсьлі'' ([[1912]] – [[1958]] г.г.) і ''Вэрнан Прэсьлі'' ([[1912]] – [[1979]] г.г.)<ref>http://www.history-of-rock.com/elvis_presley.htm Гісторыя року.</ref>. У [[1948]] годзе сям’я пераехала ў горад [[Мэмфіс]]. У дзяцінстве Элвіс сьпяваў у царкоўным хоры<ref>http://www.history-of-rock.com/elvis_presley.htm Гісторыя року.</ref>.
 
=== Пачатак кар’еры ===
 
У [[1954]] годзе ў студыі гуказапісу «Sun Records» была запісана першая песьня «That's All Right Mama», якая стала хітом мясцовых радыёстанцыяў. Хутка папулярнасьць Прэсьлі значна вырасла. У [[1955]] годзе на адным з яго канцэртаў зьявіўся палкоўнік ''Том Паркер'', які, убачыўшы хуткі рост папулярнасьці сьпевака, падпісаў з ім кантракт. Хутка Элвіс стаў пісаць свае песьні ў студыі «RCA». Адной зь першых песьняў запісаных тут была «Heartbreak Hotel»<ref>http://www.history-of-rock.com/elvis_presleytwo.htm Гісторыя року.</ref>. У [[1956]] годзе пачалася яшчэ і акторская карь’ера Элвіса, пасьля здымкаў у вэстэрне «Love Me Tender». У гэтым жа годзе Прэсльі атрымаў нефармальную мянушку «кароль рок-н-ролу», якой яго называюць і ў нашы дні. У пэрыяд [[1956]] – [[1958]] г.г. было створана шмат хітоў. Акрамя ўзгаданай песьні «Heartbreak Hotel», былі яшчэ і «I Got a Woman», «Hound Dog», «Don't Be Cruel», «Jailhouse Rock», «Teddy Bear», «One Night», «An American Trilogy» і «Burning Love».
 
=== Войска ===
 
[[24 сакавіка]] [[1958]] году Элвіс зьвярнуўся ў прызыўную камісію і быў прызваны ў войска ЗША<ref>http://www.elvis.com/elvisology/bio/elvis_1958_1965.asp Элвіс.com</ref>. У гэтым жа годзе памерла яго маці Глэдзіс. Два гады Прэсьлі праслужыў на амэрыканскіх вайсковых базах у [[Нямеччына|Заходняй Нямеччыне]]. Двухгадовая адсутнасьць не адбілася на яго папулярнасьці, запісаныя матэрыялы дазвалялі выпускаць яго альбомы і без яго прысутнасьці. Служба ў войску надала Элвісу Прэсьлі яшчэ большую папулярнасьць, асабліва сярод кансэрватыўнага старэйшага асяродзьдзя. Пасьля вяртаньня з войска (у званьні [[сяржант]]а) Элвіс працягваў музычную і акторскую кар’ёру.
 
=== Вяртаньне ===
 
Пасьля перапынку Элвіс вярнуўся да канцэртаў са спэцыяльнай тэлевізійнай праграмай «Elvis Comeback Special», якая пачала выходзіць у [[Сьнежань|сьнежні]] [[1968]] году. У [[1969]] годзе, у студыі «American Sound» у Мэмфісе былі запісаныя песьні якія злучалі стылі госпэл, блюз і рок-н-рол. У [[Жнівень|жніўні]] [[1969]] году Элвіс, з новымі песьнямі вярнуўся на сцэну ў [[Лас Вэгас]]е. Пасьля гэтага адбыўся тур па ўсёй [[ЗША|Амэрыцы]], а так сама запісваліся новыя музычныя альбомы. Былі зьнятыя дакумэнтальныя фільмы з яго канцэртаў у Лас Вэгасе з [[Верасень|верасьня]] [[1970]] году («That's the way it is»), а так сама з яго канцэртаў ў [[красавік]]у [[1972]] году («Elvis on Tour»).
Радок 49:
[[1 траўня]] [[1967]] году Элвіс Прэсьлі ажаніўся ў Лас Вэгасе з ''Прысцылай Булье'', з якой пазнаёміўся пад час вайсковай службы ў Нямеччыне ў [[1959]] годзе<ref>http://www.elvis.com/elvisology/bio/elvis_1958_1965.asp Элвіс.com</ref>. [[1 лютага]] [[1968]] году нарадзілася дачка Элвіса - ''Ліза Мары Прэсьлі''.
 
=== Апошнія гады ===
 
[[14 студзеня]] [[1973]] году Элвіс Прэсьлі даў дабрачынны канцэрт на [[Гаваі|Гаваях]], які атрымаў назву «Aloha from Hawaii», і гэта быў першы канцэрт, які, праз [[спадарожнік]], перадаваўся на ўвесь сьвет<ref>http://www.history-of-rock.com/elvis_presleythree.htm Гісторыя року.</ref>. Ён сабраў перад тэлевізарамі каля 1,5 млрд. чалавек. У [[люты]]м [[1973]] году студыя «RCA Records» выпусьціла альбом з матэрыяламі гэтага міжнароднага канцэрту.
Радок 63:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Прэсьлі, Элвіс}}
<!---->
 
[[Катэгорыя:Сьпевакі ЗША]]
[[Катэгорыя:Акторы ЗША]]
Радок 71 ⟶ 73:
 
{{Link FA|az}}
<!--{{Link FA|ru}}-->
 
[[af:Elvis Presley]]
Радок 117 ⟶ 119:
[[ka:ელვის პრესლი]]
[[kn:ಎಲ್ವಿಸ್ ಪ್ರೀಸ್ಲಿ]]
[[ko:엘비스 프레슬리]]
[[ks:Elvis Presley]]
[[la:Elvis Presley]]