Карлас Шэрман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
афармленьне; – файл
Радок 1:
[[Файл:Sherman_carlos.jpg|міні|Карлас Шэрман]]
'''Карлас Шэрман''' ([[25 кастрычніка]] [[1934]] — [[4 сакавіка]] [[2005]]) — беларуска-гішпанскі лацінаамэрыканскі перакладчык, літаратар і праваабаронца, ганаровы віцэ-прэзыдэнт Беларускага [[ПЭН|ПЭН-цэнтру]]. Нарадзіўся ва Ўругваі. Перакладаў і пісаў на [[гішпанская мова|гішпанскай]] (роднай), [[беларуская мова|беларускай]] і [[расейская мова|расейскай]] мовах. Быў сябрам навукова-экспэртнай Рады [[Беларускі Калегіюм|Беларускага Калегіюму]].
 
== Біяграфія ==
Карлас Шэрман нарадзіўся ў сталіцы [[Уругвай|Ўругваю]] [[Монтэвідэа]]. Бацька быў выхадцам з Заходняй [[Беларусь|Беларусі]], а маці — карэннай жыхаркай [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]]. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна ([[Буэнас-Айрэс]], [[Аргентына]], [[1951]]—[[1956]]) у спэцыяльнасьці [[філялёгія]]. Працаваў у аргенцінскім друку. Сябраваў з [[Пабло Нэруда|Паблам Нэрудам]]. У [[1956]] годзе бацька паддаўся на савецкую прапаганду Хрушчоўскага часу, і сям’я пераехала ў Беларусь. Карлас Шэрман пачаў з працы на фабрыцы, тымчасам дасканала вывучыў беларускую мову, стаў бібліятэкарам, загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сэктарам Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Я. Коласа [[НАН]] Беларусі. У [[1989]]—[[2001]] гадох быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, быў фактычна адным з заснавальнікаў ПЭН-цэнтру, сышоў з пасады віцэ-прэзыдэнта ў сувязі з кепскім здароўем.
 
Радок 11 ⟶ 10:
Адпяваньне і разьвітаньне зь ім адбылося 10 сакавіка ў каталіцкім саборы нарвэскага гарадка Крысьціянсан, дзе сям’я жыла апошнія гады. Пасьля гэтага цела было падвергнутае крэмацыі, і прах Карласа Шэрмана перавезены ў Беларусь.
 
== Творы ==
Аўтар паэмы «Дождж у Каралішчавічах» (у перакладзе з гішпанскай мовы [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]], 1984), збору вершаў «Сны» (у перакладзе з гішпанскай мовы Р. Барадуліна і [[Васіль Сёмуха|В. Сёмухі]], 1989), кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырку» (1995), паэмы «Накірункі сьвету» (на гішпанскай мове і ў перакладах [[Вера Рыч|В. Рыч]] на ангельскую, Р. Барадуліна на беларускую і І. Бурсава на расейскую мовы, 2000). Уклаў шэраг выдадзеных на беларускай мове зборнікаў гішпанамоўных паэтаў (Ф. Гарсія Лоркі, П. Нэруды, Н. Гільена, Г. Містраль), анталёгію сучаснай кубінскай паэзіі. У яго перакладзе на гішпанскую мову выйшлі выбраныя творы [[Янка Купала|Я. Купалы]] і [[Якуб Колас|Я. Коласа]] «Папараць-кветка» (1982), кнігі [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]] «Мая Бесядзь» (1976), Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), раман І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1988), аповесьці [[Васіль Быкаў|В. Быкава]] «Дажыць да сьвітаньня» (1980), «Абеліск» (1984), «У тумане» (1989) і іншыя.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/90585.html Паводле біяграфііБіяграфія на Slounik.org]
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2005/03/14497a95-17ea-495b-ba14-4c3e64beb589.html Прах Карласа Шэрмана будзе пахаваны ў Беларусі] (Л. Баршчэўскі, А. Дынько і Р. Барадулін успамінаюць пра Карласа Шэрмана)
* [http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2005/3/209d16c3-911d-4cc9-afc6-9cd42a4233a9.html Памёр Карлас Шэрман]
* [http://www.svaboda.org/prahram/vykrad/vyk0110.html Гістарычны досьвед Аргентыны і выкраданьне людзей (Расказваерасказвае Карлас Шэрман)]
 
{{Шаблён:Пісьменьнікі_й_паэты_Беларусі}}
{{Пісьменьнікі й паэты Беларусі}}
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Шэрман, Карлас]]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шэрман, Карлас}}
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Шэрман, Карлас]]
 
[[de:Carlos Sherman]]