Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дадаў пра азбуку
Радок 1:
[[Image:Climent of Ohrid.jpg|thumb|Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі]]
 
'''Сьвяты Клімэнт Охрыдзкі''' (каля [[830]] - [[27 ліпеня]] [[916]]) — адзін з вучняў сьв. [[Кірыл і Мятод|Кірыла і Мятода]]. Паходзіў з населенай [[славяне|славянамі]] тэрыторыі [[Македонія (рэгіён)|Македоніі]]. Разам са сваімі настаўнікамі ўдзельнічаў у місіях да [[хазары|хазараў]] і ў [[Вялікая Маравія|Вялікую Маравію]]. Пасьля сьмерці [[сьв. Мятод]]а і выгнаньня [[Сватаплук]]ам ягоных пасьлядоўнікаў, адыходзіць разам з астатнімі вучнямі з Вялікай Маравіі на кароткі час у [[Бялград]] да баўгарскага васала князя Радзіслава, які іх празь некаторы час з іншымі вучнямі Кірыла і Мятода (напр., [[сьвяты Навум|сьв. Навумам]])адсылае ў тагачасную [[баўгары|баўгарскую]] сталіцу [[Пліска|Пліску]], дзе яны стварылі слаўную Плісацка-прэслаўскую літаратурную школу. У хуткім часе баўгарскі ўладар паслаў Клімэнта ў Македонію распаўсюджваць [[стараславянская літургія|славянскую літургію]] і падараваў яму палацы ў Дэвалі ([[Альбанія]]) і [[Охрыд]]зе ([[Рэспубліка Македонія]]). Тут сьв. Клімэнт заснаваў [[Охрыдзкая літаратурная школа|літаратурную школу]] і ў [[893]] годзе быў прызначаны [[біскуп]]ам.
 
Сваю літаратурную дзейнасьць Клімэнт распачаў неўзабаве пасьля сьмерці [[сьвяты Кірыл|сьв. Кірыла]] (Канстанціна), паміж [[870]] і [[880]] гадамі, калі было напісанае "Жыцьцё Канстанцінава". Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэты арыгінальны твор старажытнай літаратуры стварыў менавіта сьв. Клімэнт, не без дапамогі сьв. Мятода. Неўзабаве пасьля Мятодавай сьмерці было складзенае і "Жыцьцё Мятодава", чыім аўтарам верагодна таксама зьяўляецца Клімэнт.
 
Акрамя гэтага Клімэнту належыць аўтарства шэрагу тэкстаў на хрысьціянскія сьвяты, якія ўхваляюць [[апостал]]аў, [[пакутнік]]аў, [[прарок]]аў і [[сьвяты]]х, словы пра [[Багародзіца|Багародзіцу]], [[Ян Хрысьціцель|Яна Хрысьціцеля]].
 
Паводле сучасных меркаваньняў навукоўцаў, менавіта сьв. Клімэнт Охрыдзкі стварыў [[кірыліца|кірылічную азбуку]], таму што для навучэнцаў Охрыдзкай літаратурнай школы [[глаголіца]], створаная Кірылам і Мятодам, была занадта складанай.
 
Парэшткі сьв. Клімэнта захоўваюцца ў Охрыдзе ў царкве сьв. Клімэнта і сьв. Панцеляймона.