Іван Ласкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 3:
== Біяграфія ==
Скончыў хімічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] ([[1964]]). У [[1966]]—[[1971]] вучыўся ў Маскоўскім літаратурным інстытуце. У [[1971]]—[[1977]] — літсупрацоўнік, у рэдакцыі газэты «Молодежь Якутии», старшы рэдактар аддзелу Якуцкага кніжнага выдавецтва. З [[1977]] — старшы літаратурны рэдактар часопіса «Полярная звезда» ([[Якуцк]]). Сябар СП СССР ([[1979]]).
 
ІВАН АНТОНАВІЧ ЛАСКОЎ (19. 06. 1941 – 29. 06. 1994)
Паэт, празаік, перакладчык, крытык, даследчык, гісторык - Іван Антонавіч Ласкоў нарадзіўся 19 чэрвеня 1941 года ў абласным горадзе Гомель Беларускай ССР ў сям’і рабочага. Ягоны бацька, Ласкавы Антон Іванавіч, украінец з Палтаўшчыны, земляроб, які уцёк у 1933 годзе ў Гомель, ратуючыся ад голаду, працаваў на гомельскай цукеркавай фабрыцы “Спартак”, у чэрвені 1941 года пайшоў на фронт і прапаў без вестак. Ягоная маці, Юлія Апанасаўна, якая нарадзілася ў былой Мінскай губерні і да вайны працавала тэлеграфісткай у Гомелі, неўзабаве з маленькім дзіцем пераехала да сваякоў ў вёску Беразякі Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласці, дзе працавала калгасніцай, памерла ў 1963 годзе. Рана, у тры гады Ласкоў навучыўся чытаць, што зрабілася сенсацыяй для ўсяго наваколля. Чытаў Біблію на царкоўнаславянскай мове. Не ходзячы ў школу, вывучыў падручнік нямецкай мовы для пятага класа. З-за таго, што няма чаго было апранаць, бо маці ледзь спраўлялася з нядоімкам, Ласкоў пайшоў у школу ў восем гадоў. З Беразякоў, у якіх жыў да 1952 году, ён дасылаў свае допісы ў піянерскія газеты, пачаў спрабаваць сябе ў паэзіі. У школьным узросце Ваня цяжка хварэў і калі ў вёску прыехалі дактары ды агледзелі хлопчыка, то уладкавалі яго на працяглы тэрмін ва ўсесаюзны піянерскі лагер “Артэк” у Крыме. З 1953 году Іван Ласкоў выхоўваўся ў Магілёўскім спецыяльным дзіцячым доме. Пасля заканчэння з залатым медалём сярэдняй школы, ён у 1958 годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэту. Пасля заканчэння ў 1964 г. універсітэту, пры размеркаванні выказаў жаданне паехаць у горад Дзяржынск Горкаўскай вобласці РСФСР, дзе працаваў у Дзяржынскім НДІАГАЗа. У 1966 годзе Ласкоў паступіў на аддзяленне перакладу ў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, які скончыў у 1971 годзе з чырвоным дыпломам. З 1971 году па 1978 год працаваў у аддзеле лістоў, потым загадчыкам аддзела рабочай моладзі рэдакцыі газеты “Молодежь Якутии”, старшым рэдактарам аддзела масава-палітычнай літаратуры Якуцкага кніжнага выдавецтва (1972-1977 гг.). З 1977 году старшы літаратурны рэдактар часопіса “Полярная звезда”; у 1993 г. загадчык аддзелам крытыкі і навукі. Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыуму Вярхоўнага Савета ЯАССР. Сябра СП СССР з 1973 г. Памёр пры загадкавых абставінах 29 чэрвеня 1994 г. у прыгарадзе Якуцка. На помніку напісана: Ласков Иван Антонович 1942-1994 Писатель. Редактор якутского эпоса “Нюргун Боотур – Стремительный”.
 
== Творы ==