Абмеркаваньне:Беларуская дуда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 21:
 
: калі не памыляюся - то інфа ўзята з Этнагарфічнай Энцыкляпедыі (артыкул "Дуда")... праверу (калі што выпраўлю)... вось сёньня падлічыў:))) на сваёй дудзе (алтулін 7 - гэта тыя што актыўна выкарыстоўваюцца, а адна з адваротнага боку жалейцы - і яе амаль заўсёды трэба затыкаць вялікім пальцам).... Трошкі пазьней паспрабую зрабіць схему жалейцы, дуды ўвогуле (з пазначэньнем асноўных элементаў).--[[Удзельнік:Vaukalaka|Vaukalaka]] 17:46, 18 сакавіка 2010 (UTC)
 
:: Энцыкляпедыі розныя - канешне неблагі падмурак, але ёсьць артэфактная дуда, што захавалася з другой паловы 19 ст.(знакамітая лепельская), і там ігравых адтулін 8. А на конт "амаль заўсёды", то закрываць яе, ці не - уласная справа кожнага дудара, а такія танчыкі як Каханачка, Лысы, Верабей ці Журавель, згодна з маімі суб'ектыўна-ідэялягічнымі ўяўленьнямі - увогуле граць немагчыма бяз той самай "адваротнай дзіркі". Але каб падлічыць колькасьць адтулін на жалейцы лепельскае дудцы не абавязкова ехаць у сам Лепель. Я маю тут, у Менску, відэа, на якім можна пабачыць іх колькасьць. Прапаную наступнае выйсьце з сытуацыі: пасьля прагляду відэа ўдакладніць у артыкуле, што "....напрыклад Лепельская дуда мае 8 ігравых адтулін,7 зь якіх знаходзяцца зь пераду..." --[[Удзельнік:Антон Гліністы|Антось Гліністы]] 18:13, 19 сакавіка 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Беларуская дуда».