Рагнеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выдалены ўвесь зьмест старонкі
Скасаваньне праўкі 655002 удзельніка 87.252.227.76 (гутаркі) вандалізм
Радок 1:
[[Выява:Post stamp Rahneda.jpg|міні|200пкс|Паштовая марка Рэспублікі Беларусь ([[1993]])]]
'''Рагнеда''' ([[Варагі|па-вараску]]: ''Ragnhild'') ([[960]] (?) — [[1000]]) — [[Полацкае княства|полацкая]] князёўна, асьветніца. Дачка полацкага князя [[Рагвалод]]а, жонка вялікага князя [[Кіеўскае княства|кіеў]]скага [[Уладзімер Сьвятаславіч|Уладзімера Сьвятаславіча]] (Уладзімера Хрэсьбіта); маці князёў [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава Ўладзімеравіча]] (полацкі князь з [[988]] па [[1001]]), [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслава Мудрага]] (вялікі князь кіеўскі з [[1019]] па [[1054]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] (князь уладзімера-валынскі), [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы і Праміславы. Яе бацька Рагвалод, паводле адной з гіпотэз — [[Варагі|вараг]], запрошаны ў [[Полацак]] на княжаньне, паводле другой — сын полацкай княгіні Прадславы, які пасьля сьмерці маці прыняў княжаньне, вярнуўшыся ў вотчыну «из заморья».
 
== Біяграфія ==
[[Выява:Anton Losenko. Vladimir and Rogneda.jpg|міні|200пкс|Уладзімер і Рагнеда — карціна расейскага мастака А. П. Ласенкі, [[1770]]]]
У Іпацьеўскім і Лаўрэўнцеўскім сьпісах «[[Аповесьць мінулых гадоў|Аповесьці мінулых гадоў]]» ёсьць зьвесткі, што ў [[980]] (паводле Цьвярскога летапісу — не пазьней [[976]]) Рагнеда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага [[Яраполк Сьвятаславіч|Яраполка]]. Але ў Полацак прыехалі сваты і ад [[Наўгародзкае княства|наўгародзкага]] князя [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]]. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу»<ref>«Не хачу разуці» — тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак.</ref>. Такая адмова выглядала абразьліва ў адносінах да маці Ўладзімера Малушы, якая была неафіцыйнай жонкай Сьвятаслава і як дачка пераможанага драўлянскага князя Маная лічылася ключніцай у Кіеўскім княскім двары. Абражаны адмовай Уладзімер пайшоў паходам на Полацак, разьбіў войска Рагвалода, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў ёй імя Гарыслава.
 
Пазьней у гэтым жа годзе Ўладзімер зьдзейсьніў паход на [[Кіеўская Русь|Кіеў]], забіў свайго брата Яраполка і заняў велікакняскі прастол. Рагнеду ён перавёз у Кіеў (разам з другой сваёй жонкай, скандынаўкай Аловай). Пасьля нараджэньня першага сына Ізяслава і дачкі Прадславы Ўладзімер падарыў Рагнедзе вёску Прадславіна ў навакольлі Кіева. Верагодна, тут нарадзіліся і іншыя дзеці Рагнеды. Сам князь жыў у Кіеве наездамі, у Прадславіне заяўляўся зусім рэдка. Новы кіеўскі князь быў паганінам, а гэтая рэлігія дазваляла мнагажэнства.
 
У [[988]] Уладзімер, каб прыняць хрысьціянства, вырашыў ажаніцца зь [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскай]] царэўнай Ганнай, а Рагнедзе прапанаваў развод і замужжа зь любым зь ягоных баяраў. Рагнеда адмовілася. Яе словы: "Княгіняй была, не хачу быць рабыняй, " — настолькі ўразілі яе хворага сына Яраслава (прысутнічаў пры размове бацькоў), што ён, паводле легенды, вылечыўся ад паралічу ног. Верагодна, непасрэдна пасьля гэтых падзей Рагнеда зрабіла замах на жыцьцё мужа. Уначы, калі ён спаў, яна кінулася на Ўладзімера з кінжалам, князь прачнуўся і пасьпеў адвесьці ўдар. Спроба Рагнеды забіць мужа разглядаецца многімі дасьледчыкамі не як праява рэўнасьці, а як помста забойцу яе бацькоў і разбуральніку Полацка. Уладзімер наважыўся пакараць Рагнеду сьмерцю, але за маці ўступіўся старэйшы сын Ізяслаў.
 
Праз колькі дзён Рагнедзе абвясцілі, што яна больш ніколі не ўбачыць сваіх дзетак, апроч Ізяслава, разам з якім іх выслалі ў Полацкую зямлю. Уладзімер жа неўзабаве абвянчаўся зь бізантыйскаю царэўнаю Ганнай, прыняў хрысьціянства і ўзяўся прыводзіць да веры ў Хрыста падуладныя землі.
 
У [[990]] тут Рагнеда прыняла [[хрысьціянства]] і пастрыглася ў манашкі пад імем Настасься. Яна шчыра прыняла гэту новую веру, пашырала яе сярод сваіх суродзічаў-крывічаў. Дзякуючы Рагнедзе з Полацку хрысьціянства пашырылася спачатку на Полаччыну, а потым на [[Смаленск|Смаленшчыну]] і іншыя крывіцкія землі.
 
Уладзімер даў Ізяславу дзедзічнае Полацкае княства, а для Рагнеды збудаваў у трыццаці вярстах ад Менску паселішча Ізяслаўль (цяпер горад [[Заслаўе]] пад Менскам) — ад імя старэйшага сына. Тут у заснаваным ёю кляштары Рагнеда памерла. Яна была першай жанчынай-манашкай у Беларусі.
 
== Дзеці ==
Выхаваны ў духу хрысьціянскай маралі 11-гадовы Рагнедаў сын [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслаў]] быў абраны на княжацкі трон у Полацку, і тым самым была адноўленая [[дынастыя]] полацкіх князёў [[Рагвалодавічы|Рагвалодавічаў]]. Другі яе сын [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслаў]] (за разумнае праўленьне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжаньня ў [[Кіеў|Кіеве]] ўзьняў дзяржаву да вяршыні магутнасьці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў — «[[Праўда Яраслава|Праўду Яраслава]]», пабудаваў у Кіеве [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]], заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найбольш яскравая ў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавічаў]].
 
Акрамя Ізяслава і Яраслава, Рагнеда нарадзіла [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (які пазьней стаў князем [[Чарнігаўскае княства|чарнігаўскім]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] і дзьвюх дачок — [[Прадслава Ўладзімераўна|Прадславу]] (узяла шлюб з чэскім князям [[Баляслаў III Руды|Баляславам III Рудым]]) і [[Праміслава Ўладзімераўна|Праміславу]] (выйшла замуж за прынца [[Вугоршчына|вугорскага]] Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Настасься — вугорскага караля Андраша I, Лізабета — караля [[Нарвэгія|нарвэскага]] Гаральда III, а пасьля караля дацкага Свэна II. Наймалодшая Ганна стала каралевай [[Францыя|Францыі]], выйшаўшы замуж за Генрыка I Капэта.
 
== Заўвагі ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
{{кніга|аўтар = Тарасаў К.|частка = |загаловак = Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны / Маст. А.У.Александровіч і інш.|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = 2-е выд., дап|месца = Мн.|выдавецтва = Полымя|год = 1993|том = |старонкі = |старонак = 270|сэрыя = |isbn = 5-345-00706-3}}
{{Крыніца Гісторыя Беларусі. Асобы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://asoby.belinter.net/cont.php?x=r Арыгінальны артыкул]
 
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Беларусі]]
 
[[be:Рагнеда Рагвалодаўна]]
[[bg:Рогнеда]]
[[en:Rogneda of Polotsk]]
[[it:Rogneda di Polock]]
[[pl:Rogneda]]
[[ru:Рогнеда Рогволодовна]]
[[uk:Рогніда]]