Марцін Пачобут-Адляніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
замена файла
Радок 38:
 
== Дасьледчая праца ==
[[Файл:MarcinOdlanickiPoczobutt.jpg|150пкс|міні|Марцін Пачобут-Адляніцкі]]
[[Выява:MPacobut-Adlanicki.jpg|166пкс|зьлева|Партрэт-літаграфія Марціна Пачобута-Адляніцкага (аўтар Франсуа Грайнер]]
Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсэрваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся дасьледаваньні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіраньні за [[зорка]]мі і [[плянэта]]мі [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]].
 
Пачобут-Адляніцкі стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб’яднаныя вакол Віленскай абсэрваторыі вучоныя-астраномы Я. Сьнядэцкі, А. Стжэцкі, М. Глушневіч, П. Смыслоў, В. Карчэўскі і іншіншыя. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі [[аб’ектыўнасць]] навакольнага сьвету і магчымасьць яго ўсебаковага вывучэньня і пазнаньня. Вялікае значэньне яны надавалі эмпірычным і рацыянальным метадам дасьледаваньня, лічылі асьвету і авалоданьне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва.
 
Марцін Пачобут-Адляніцкі выказваўся за неабходнасьць далейшага пранікненьня ў таямніцы [[Сусьвет]]у, якія могуць быць раскрыты аб’яднанымі намаганьнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існаваньня мноства сусьветаў, падзяляючы гіпотэзу аб іх плянэтарнай будове. Зыходзячы з прызнаньня руху як неад’емнай уласнасьці Сусьвету, Пачобут-Адляніцкі імкнуўся выявіць і прааналізаваць фізычную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсьліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацьверджана практыкай, а для ўстанаўленьня сапраўднай прычыны руху [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] адносна іншых сусьветаў патрэбны сыстэматычныя і працяглыя назіраньні. Нягледзячы на адсутнасьць у яго працах канкрэтных выказваньняў наконт вучэння [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]], Пачобут-Адляніцкі фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сыстэму будовы Сусьвету, бяручы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэньні паняцьця «[[Бог]]».
Радок 49:
Пасьля наведваньня ў [[1768]]—[[1769]] абсэрваторый [[Ангельшчына|Ангельшчыны]], [[Данія|Даніі]], [[Нямеччына|Нямеччыны]], [[Галяндыя|Галяндыі]] і [[Францыя|Францыі]] Пачобут-Адляніцкі арганізаваў дасьледаваньні [[Сонечныя плямы|сонечных плям]], спрабаваў вызначыць дакладную адлегласьць ад [[Зямля|Зямлі]] і [[Сонца]], выкарыстаўшы надзвычай рэдкую зьяву — праходжаньне [[Вэнэра (плянэта)|Вэнэры]] паўз [[Сонца]] (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор’е). Ён вёў назіраньні сонечных і месячных зацьменьняў, дасьледаваў перамяшчэньне [[Камэта|камэт]], вывучаў зацьменні кольцаў [[Сатурн (плянэта)|Сатурн]]а і [[спадарожнік]]аў іншых плянэт, значную ўвагу надаваў вывучэньню сузор’яў [[Цялё (сузор'е)|Цяляці]] і [[Скарпіён (сузор'е)|Скарпіён]]а, а таксама [[астэроід]]аў, працягваў працу па вызначэньні і ўдакладненьні геаграфічных каардынат розных мясьцін. Найбольшы вынік далі яго спробы вызначыць разьмяшчэньне [[Мэркурый (плянэта)|Мэркурыя]]. Яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, і гэта паслужыла вядомаму францускаму астраному Ж. Ж. Лялянду матэрыялам для складаньня новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасьць дасьледаваньняў Астранамічнай школы Пачобута-Адляніцкага францускі навукоўца напісаў у сваёй кнізе «''Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі ад 1781 да 1802''» ([[1803]]), дзе, у прыватнасьці, адзначыў выдзяленьне беларускімі астраномамі новага сузор’я — [[Бык Панятоўскіх|Быка Панятоўскіх]]. [[9 жніўня]] [[1773]] Марцін Пачобут-Адляніцкі разам зь Ю.Міцкевічам і А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыцьцё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак новых, «''дастаткова прыгожых зорак''», яны пісалі ў сваім журнале назіраньняў: «''Шчыт Сабескага, які зьзяе побач зь іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданьне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара''» (адсюль і назва першай зоркі новага сузор’я — [[Бык Каралеўскі]]). Адкрыцьцё беларускіх астраномаў было зацьверджана [[Парыская акадэмія навук|Парыскай акадэміяй навук]] і ў [[1878]] уключана ў вядомы [[каталёг Флямстэда]].
 
У [[1793]] годзе Пачобут-адляніцкіАдляніцкі ўдзельнічаў у комплексным дасьледаваньні сонечнага зацьменьня, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямное кулі, у тым ліку уў [[Вільня|Вільні]], [[Гародня|Гародні]], [[Варшава|Варшаве]] і [[Кракаў|Кракаве]] Ён напісаў спэцыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменьні, рух плянэт, расказваў пра выкарыстаньне [[Матэматыкаматэматыка|матэматычных]] мэтадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстаньню дасягненьняў навукі. Пачобут-Адляніцкі займаўся таксама [[картаграфія]]й, [[геадэзія]]й ды інш. У [[1778]] годзе ён выбраны членам-карэспандэнтам [[Француская акадэмія навук|Французскай акадэміі навук]].
 
Прыкметны ўнёсак зрабіў Марцін Пачобут-Адляніцкі ў разьвіцьцё асьветы ў [[Беларусь|Беларусі]], у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]], ён браў удзел у дзейнасьці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі, у ажыцьцяўленьні мер па ўдасканаленьні навучальнага працэсу і выхаваньня навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага ўнівэрсытэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасьці мэдыцынскага факультэта і невялікіх катэдраў), арганізаваў ва ўнівэрсытэце 2 аддзяленьні — фізычнае (з факультэтамі матэматыкі, фізыкі і мэдыцыны) і маральнае (з факультэтамі лёгікі і права), адкрыў 4-гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У [[1773]] Пачобут-Адляніцкі распрацаваў праект заснаваньня ў [[Вільня|Вільні]] спэцыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў разьвіцьцё як фундамэнтальных тэарэтычных канцэпцый, так і канкрэтных ведаў у галіне [[Геамэтрыя|геаметрыі]], [[Мэханіка|мэханікі]], [[земляробства]], [[Анатомія|анатоміі]] ды іншых навук. У мэтах пашырэньня навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфэктыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасьцю ён узначальваў унівэрсытэцкую друкарню, якая ў [[1775]] была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом [[Антоні Тызэнгаўз|Антоніем Тызэнгаўзам]]. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя навукоўцы [[Ян Жылібэр]], І. Страйноўскі, П. Галанскі, І. Багуслаўскі і інш.