Тадэвуш Кандрусевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д член -> чалец
Радок 23:
 
== Служба ў Расеі ==
[[13 красавіка]] [[1991]] менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Эўрапейскае часткі [[Расея|Расеі]]. У [[1994]]—[[1999]] — членчалец [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў|Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў]]. За час яго біскупскага служэньня ў Расеі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістраваная Апостальская Адміністратура для каталікоў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасьці адноўленых парафіяў і іншых касьцёльных структураў. У [[1991]] у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкае тэалёгіі імя сьвятога [[Тамаш Аквінскі|Тамаша Аквінскага]], 3 філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta…», раней — «Theologia»); у [[Санкт-Пецярбург]]у заснавана «Радыё Марыя»; у [[1993]] у Санкт-Пецярбургу адкрытая Вышэйшая духоўная сэмінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў».
 
Пасьля падзелу Адміністратуры [[23 лістапада]] [[1999]] прызначаны Апостальскім Адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Поўначы Эўрапейскае часткі Расеі. У лютым 1999 абраны Старшынём новастворанае [[Канфэрэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі|Канфэрэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расейскае Фэдэрацыі]]. [[11 лютага]] [[2002]] апостальская адміністратура была ўзьведзеная ў ранг архідыяцэзіі з назваю [[архідыяцэзія Божае Маці]] і з катэдрай у [[Масква|Маскве]], і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. Дзякуючы яго намаганьням у Расеі распачала працу дабрачынная арганізацыя «[[Caritas]]», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», [[салезіянцы|салезіянскі]] і [[францішкане|францішканскі]] выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменьняў тэалягічнае, рэлігійнае, філязофскае і літургічнае літаратуры), заснаваныя штотыднёвая каталіцкая газэта «[[Свет Евангелия]]», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на [[расейская мова|расейскую мову]], Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і. У [[1999]] абраны сапраўдным сябрам (акадэмікам) Міжнароднае акадэміі навук Эўразіі.