Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Старонка ўдзельніка»

дапаўненьне
(дапаўненьне)
(дапаўненьне)
 
На старонцы можна зьмясьціць інфармацыю ''для сябе'', як дапаможнік падчас працы: артыкулы на стварэньне і паляшчэньне, карысныя спасылкі, экспэрымэнты з шаблёнамі (як аналяг [[Вікіпэдыя:Пясочніца|пясочніцы]]) і гэтак далей.
 
Яшчэ адзін шлях выкарыстаньня старонкі — паведаміць іншым удзельнікам пра вашую бягучую дзейнасьць ці думкі наконт Вікіпэдыі і яе разьвіцьця. Можна зьмясьціць свае пляны, ці апублікаваць сьпіс выкананай працы, а таксама апублікаваць меркаваньні (канструктыўныя) наконт таго, якім чынам мусяць быць зьмененыя пэўныя правілы і рэкамэндацыі ў праекце. Калі вы пакідаеце рэдагаваньне энцыкляпэдыі на нейкі час, можна пакінуць паведамленьне пра гэта на сваёй старонцы.
 
Яшчэ вельмі карысна пазначыць мовы, якімі вы валодаеце (глядзіце [[Вікіпэдыя:Бабілёнская вежа]]).
 
Можаце зьмясьціць спасылку на сваю хатнюю старонку, але аздабляльны тэкст ня мусіць быць занадта рэклямнага характару.
 
'''Зацемка''': на старонкі ўдзельнікаў часьцей за ўсё трапляюць праз спасылкі ў подпісах на старонках абмеркаваньняў.
 
=== А што наконт падстаронак? ===
: ''Глядзіце болей на старонцы [[Вікіпэдыя:Падстаронкі]]''
Калі вам не хапае адной старонкі, можаце стварыць яшчэ. Зьмест падстаронак падпарадкоўваецца тым жа правілам, што і старонка ўдзельніка.
 
Падстаронкі ствараюць для розных мэтаў:
* Праца над артыкулам з мэтай яго публікацыі ў асноўнай прасторы ў будучыні.
* Архівы старонак абмеркаваньняў.
* Тэсты: шмат хто стварае сваю ўласную [[Вікіпэдыя:Пясочніца]], каб асабіста разабрацца з [[meta:Help:Template|шаблёнам]] ці «магічнымі словамі».
* Часткі вашай старонкі ўдзельніка, калі ў іх вельмі шмат зьместу (напрыклад, сьпіс узнагарод, створаных артыкулаў ці зробленыя вамі здымкі).
 
== Што ''недапушчальна'' на старонцы ўдзельніка ==
'''Коратка: на старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі.''' [[ВП:ЧНЗВ#Вікіпэдыя — не бясплатны хостынг ці вэб-правайдэр, ня блог і не сацыяльная сетка|Вікіпэдыя — не правайдэр]] і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай. Вашая старонка ўдзельніка прадстаўляе вас як Вікіпэдыйца, і мусіць адлюстроўваць вашую працу ў праекце.
 
[[ar:ويكيبيديا:صفحة المستخدم]]