Інэрцыйная сыстэма адліку: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
http://be.wikipedia.org/wiki/Інерцыяльная сістэма адліку?oldid=257068
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:51, 14 сакавіка 2010

Інэрцыяльная сыстэма адлікусыстэма адліку, у якой мае месца інэрцыя — захаваньне хуткасьці целам, на якое аказваюцца вонкавыя ўздзеяньні (свабодным целам). Інакш кажучы, гэта сыстэмы, у якіх выконваецца першы закон Ньютана. Наяўнасьць такіх сыстэмаў сьцвярджаецца гэтым жа законам. Паводле прынцыпа адноснасьці Галілея ўсе інэрцыяльныя сыстэмы зьяўляюцца фызічна эквівалентнымі.

Інэрцыяльнай сыстэмай зьяўляецца любая сыстэма адліку, якая рухаецца адносна іншай інэрцыяльнай сыстэмы з пастаяннай хуткасьцю. Інакш кажучы, усе інэрцыяльныя сыстэмы адліку рухаюцца адна адносна адной з пастаяннай хуткасьцю. Сыстэма, што рухаецца адносна інэрцыяльнай сыстэмы адліку з паскарэньнем, зьяўляецца неінэрцыяльнай.

Відавочна, што сыстэма адліку, што зьвязаная са свабодным целам, зьяўляецца інэрцыяльнай. Але насамрэч такую сыстэму знайсьці немагчыма, бо свабодных цел у прыродзе не існуе. Таму паняцьце інэрцыяльнай сыстэмы зьяўляецца абстракцыяй, а ўсе рэальныя сыстэмы адліку зьяўляюцца неінэрцыяльнымі.