Шарль Бадлер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: +літаратура
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: +асаблівасьці паэтыкі Бадлера
Радок 46:
* [[1868]] — публікацыя «Эстэтычных каштоўнасьцяў» і «Рамантычнага мастацтва» (эсэ ці крытычныя артыкулы пра літаратуру, жывапіс і музыку)
* [[1869]] — публікацыя «Маленькіх паэмаў прозай»
 
== Асаблівасьці паэтыкі Бадлера ==
Спэцыфіка бадлераўскага сымбаля не падаецца тлумэчньню праз разгляданьне яе як простай двухбаковай структуры, якая мае плян выяўленьня і плян зьместу. Сымбалічны вобраз у Бадлера мае ня дзвух-, а трохкампанэнтную структуру.
 
* першым кампанэнтам зьяўляецца аб'ект ці сукупнасьць аб'ектаў, якія лірычны герой выдзяляе з навакольнага сьвету (вытанчаны водар валасоў, гідкая мёртвая конь на дарозе)
* другі кампанэнт — зьява, ці шэраг зьяваў суб'ектыўнага суб'ектыўнага сьвету паэта: успаміны, уяўляеньні, мроі, страхі і г.д. (рамантычныя карціні карабля пад ветразямі, развагі пра немінучую сьмерць каханае жанчыны)
* апошні трэці кампанэнт, які ня мае ў творы вэрбальнае прэзэнтацыі, зьяўляецца сугестыўнай інфармацяй, прачытаць якую здольныя толькі падрыхтаваныя чуйныя да паэзіі чытачы. Гэткія сугестыўныя вобразы збольшага неперакладальныя на рацыяналізаваную мову паняткаў.
 
Тыповым прыкладам можа паслужыць верш «Асеньня песьня» ({{мова-fr|Chant d’automne}}). Ад звычайных гукаў падзеньня дроваў, якія рыхтуюць на зіму і кідаюць на брук панадворкаў лірычнаму герою здаецца, што дзесьці будуюць шыбеніцу, што недзе забіваюць цьвікамі труну:
<blockquote>
<poem>
''...Кароткае цяпло, бывай! Няспынны грук''
''Мне чуецца глухі: у панадворках дровы''
''З жалобным водгульлем зноў падаюць на брук...''
 
''... З дрыготкай слухаю гул кожнага палена.''
''Мо шыбеніцу дзесь будуюць? Але дзе?''
 
''Здаецца, у труну цьвікі ўбіваюць сьпехам,''
''І пахавальны гук мне чуецца ўвушшу...''
</poem>
</blockquote>
Свой дух ён уяўляе сабе вежай, якая неўзабаве ўпадзе пад ударамі тарана:
<blockquote>
<poem>
''Як вежа, па якой тараны б'юць сумленна,''
''Хістаецца мой дух і зараз упадзе''
</poem>
</blockquote>
Рэальныя гукі дроваў і суб'ектыўныя візыі апавядальніка ўзаемадзейнічаюць, каб выклікаць думку пра непазьбежнасьць сьмерці (трэці кампанэнт сымбалічнага вобраза).
 
== Літаратура ==
{{слупок-пачатак-малы}}