Трубчэўскі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
на базе РасВП
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:40, 7 сакавіка 2010

Трубчэўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Трубчэўск.

Трубчэўскі раён
Трубчевский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Трубчэўск
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 40 300
Плошча 1820 км²
Месцазнаходжаньне Трубчэўскага раёну
Трубчэўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48352
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча раёну — 1820 км².

Гідралёгія

Асноўныя рэкі — Дзясна, Няруса (прыток Дзясны).

Гісторыя

У зьвязку з увядзеньнем у СССР новай сыстэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, у 1929 тэрыторыя Бранскай губэрні была падзеленая на раёны, якія з 1 кастрычніка былі ўлучаныя ў склад новаўтворанай Заходняй вобласьці. Адным з такіх раёнаў быў Трубчэўскі.

У 1937 Трубчэўскі раён, у ліку іншых раёнаў, быў улучаны ў склад ізноў утворанай Арлоўскай вобласьці.

5 ліпеня 1944 Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Трубчэўскі раён.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

  1. Белабярозкаўскае мескае паселішча
  2. Трубчэўскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Гарадзецкае сельскае паселішча
  2. Сялецкае сельскае паселішча
  3. Семачкаўскае сельскае паселішча
  4. Тялецкае сельскае паселішча
  5. Усоскае сельскае паселішча
  6. Юраўскае сельскае паселішча

Выдатныя мясьціны

  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Аляшанка.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Гнілёва.
  • Манастыр Спаса-Праабражэнскі і гарадзішча ў в. Кветунь.
  • Царква Сьв. Якіма й Ганны ў в. Любажычы.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Любец.
  • Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Піліпавічы.
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Плюскаў.
  • Царква Сьв. Мітрафана ў в. Рабчэўск.
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радуціна.
  • Царква Маці Божай Смаленскай у в. Ратчына.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Семачкі.
  • Царква Сьв. Духа ў в. Сялец.
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Цішына.

Вонкавыя спасылкі