Розьніца паміж вэрсіямі «Георгі Штыхаў»

409 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
д
вікіфікацыя, дапаўненьне, шаблён
д (вікіфікацыя, дапаўненьне, шаблён)
'''Гео́ргі Васі́льевіч Шты́хаў''' ([[14 ліпеня]] [[1927]], вёска [[Старая Беліца]], [[Гомельскі раён]]) — беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук ([[1983]]), прафэсар ([[1989]]).
 
У [[1956]] скончыў [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]]. 3 [[1962]] працаваў навуковым супрацоўнікам, з [[1981]] загадчыкамзагаднікам сэктару, з [[1988]] загадчыкамзагаднікам аддзелу зонаў новабудоўляў, з [[1993]] загадчыкамзагаднікам аддзелу археалёгіі і гісторыі Полацкай зямлі [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі НАН Беларусі]].
 
Вывучае [[курган]]авыя могільнікі раньняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай [[Беларусь|Беларусі]], старажытныя [[горад|месты]] Полацкай зямлі. 3 [[1982]] узначальвае стала дзеючую экспэдыцыю па дасьледаваньні старажытнага [[Менск]]у. Кіраваў экспэдыцыямі па вывучэньні [[Полацак|Полацку]], [[Віцебск]]у, [[Заслаўе|Заслаўя]], [[Барысаў|Барысава]], [[ЛукомльЛукомаль|Лукомля]], [[Лагойск]]у, [[Копысь|Копысі]].<ref>{{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|к}} С. 270</ref>
 
Упершыню правёў шырокае вывучэньне шэрагу [[места]]ў, працягнуў дасьледаваньне Полацку, Менску, Копысі, вызначыў гарадзішча старажытнага Барысава. Правёў раскопкі паселілішча на Менцы. Вывучаў пасады Полацку, Віцебску, Заслаўя, Лукомля. Раскапаў больш за 300 курганоў Полацкай зямлі. Вывучаў могільнікі 3-й чвэрці 1-га тысячагодзьдзя н. э., якія сінхронныя гарадзішчам [[банцараўская культура|банцараўскай культуры]]. Зрабіў выснову, што гістарычным ядром Полацкай зямлі зьяўлялася [[Падзьвіньне]]. Дасьледаваў старажытную скульптуру ([[шклоўскі ідал]] [[9 стагодзьдзе|9 ст.]]), дробную плястыку [[места]]ў Полацкай зямлі, скарбы срэбраных і залатых рэчаў (Полацкія [[11 стагодзьдзе|11]]  [[12 стагодзьдзе|12 стст.]], Гараўлянскія [[11 стагодзьдзе|11 ст.]]).
 
Аўтар манаграфіяў «Старажытны Полацак IX—XIII стст.» ([[1975]]), «Гарады Полацкай зямлі (IXIX—XIII — XIII стст.)» ([[1978]]), «Крывічы» ([[1992]]), школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі. Рэдактар альбомаў «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» ([[1980]]), «Плястыка Беларусі XII—XVIII стагодзьдзяў» ([[1983]]). Адзін з аўтараў кніжак «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 1, [[1972]]), «Нарысы па археалёгіі Беларусі» (ч. 2, [[1972]]), «Гісторыя Беларускай ССР» ([[1977]]), «Кіеў і заходнія землі Русі ў IX—XIII стст.» ([[1982]]), «Беларуская археалёгія» ([[1987]]), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч, 1, [[1994]]).
 
Падрыхтаваў 2 доктары і 19 кандыдатаў навук. Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяраў палітычных рэпрэсіяў ([[1992]]—[[1994]]).
 
Ляўрэат [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўнай прэміі Беларусі]] [[1991]] [[год|року]].
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{Літаратура/Памяць/Менск|1}}
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
* {{Літаратура/Гістарыяграфія гісторыі Беларусі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Штыхаў, Георгі}}
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 14 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1927 годзе]]