Флевалянд: розьніца паміж вэрсіямі

правінцыя ў Нідэрляндах
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vseslav (гутаркі | унёсак)
новы артыкул
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 02:59, 1 сакавіка 2010

Флевалянд (па-нідэрляндзку: Flevoland) — правінцыя ў цэнтры Нідэрляндаў, якая складаецца з Нордостполдэра (Noordoostpolder), Усходняга Флевалянду (Oostelijk Flevoland) ды Паўднёвага Флевалянду (Zuidelijk Flevoland). Правінцыя паўстала дзякуючы працам па асушэньні былого возера Зёйдэрзэ (Zuiderzee) з выспамі Урк (Urk) ды Схокланд (Schokland) у ім. Правінцыя была заснаваная 1 студзеня 1986 году, і зьяўляецца самай маладой з усіх правінцыяў Нідэрляндаў. Цяпер складаецца з 6 муніцыпалітэтаў. Сталіца — места Лелістад, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца — Алмерэ. Паводле дадзеных за 2009 год насельніцтва Флевалянду складае 387 656 асоб (12-е месца сярод астатніх правінцыяў).

Флевалянд
Flevoland
Файл:Flevoland-coa.gif

Сьцяг
Гімн Waar wij steden doen verrijzen…[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Нідэрлянды
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Лелістад
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1986
Каралеўскі камісар Міхэл Ягер
Насельніцтва (2009)
387 тыс. (12-е месца)
Шчыльнасьць 274 чал./км²
Канфэсійны склад Пратэстанты (25 %)
 каталікі (13 %)
Плошча Суша 1419 км²
Вада 994 км² (11-е месца)
Месцазнаходжаньне Флевалянду
Флевалянд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-FL
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

География

 
Кветкавае поле між Зэволдэ й Алмерэ, Флевалянд

Агульная плошча правінцыі - 2.412,30 км² (плошча сушы - 1419 км² (11-е место), плошча вады - 993 км²). З прычыны таго, што правінцыя месьціцца на асушаных тэрыторыях, яна ляжыць у сярэднім на 5 м ніжэй за узровень мора.