Рыская мірная дамова 1921 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вынікі: дапаўненьне
пэўна, не Кратулевіч, а Круталевіч?
Радок 5:
Рыская мірная дамова была заключаная [[18 сакавіка]] [[1921]] у [[Рыга|Рызе]] паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] з другога.
 
Беларускія дэлегацыі ні ад [[БССР]], ні ад [[БНР]] не былі дапушчаныя да падрыхтоўкі і падпісаньня дамовы. ПольскіАднак польскі гісторык [[Зьдзіслаў Віньніцкі]] занатоўвае аднак,за за[[Вадзім Круталевіч|Вадзімам КратулевічамКруталевічам]], што фармальна бакі вайны не ваявалі зь Беларусьсю, таму й не беларуская дэлегацыя не магла быць бокам трактату <ref> Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 114. </ref>. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перамоваў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расейскі бок таксама ня быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагадненьня, паколькі гэта магло разбурыць дыпляматычную камбінацыю і нават сарваць заключэньне міру (ва ўмовах нежаданьня РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апэлявала да вядучых эўрапейскіх дзяржаваў праз Раду амбасадараў у Парыжы, але сябры [[Антанта|Антанты]] падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элемэнтаў пасьляваеннай вэрсальскай сыстэмы.
 
Мала вядомым зьяўляецца факт, што ў сустрэчах камісіі па тэрытарыяльных справаў удзельнічаў у якасьці экспэрта беларускі камуніст [[Аляксандар Чарвякоў]] <ref> Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 108. </ref>. Паводле прэамбулы, расейская дэлегацыя падпісала трактат «з даверанасьцю» ўраду БССР і УССР <ref> Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, ss. 109-110. </ref>. Артыкул другі трактату прызнаваў «незалежнасьць» (у арыгінале: «niepodległość», «независимость») «Украіны» й «Беларусі» <ref> Zdzisław J. Winnicki, ''Szkice kojdanowskie, Wydawnictwo GAJT'', Wrocław 2005, ISBN 83-88178-26-1, s. 110. </ref>.