Рыская мірная дамова 1921 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль
→‎Вынікі: дапаўненьне
Радок 12:
 
== Вынікі ==
Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая [[Заходняя Беларусь]] плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Іофэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ўва Ўкраіне, аднак польскі бок не прыняў гэтую прапанову.<ref>[http://www.jivebelarus.net/history/new-history/slutsk-history-turn.html А. Грыцкевіч. Слуцкае паўстанне. На крутым павароце гісторыі]</ref> Апроч таго, Расея пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасьці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дамове рабіліся інструмэнтам міжнароднага ціску, напрыклад, пры спробе заключэньня савецка-польскіх гандлёвых пагадненьняў ([[1925]])<ref>В. М. Цынкевіч. Беларуска-польскія гандлёва-эканамічныя сувязі ў 1923—1939 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. №2, 2002.</ref>.
 
Рыскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у тым ліку [[Янка Купала]], [[Якуб Колас]], [[Уладзімер Дубоўка]]), Першая (1921, [[Прага]]) і Другая ([[1925]], [[Бэрлін]]) Усебеларускія канфэрэнцыі.