Язэп Драздовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bacian (гутаркі | унёсак)
Bacian (гутаркі | унёсак)
Радок 49:
 
=== Дзісенскі перыяд ===
[[Файл:Jazep Drazdovic Autapartret 1943.jpg|міні|242пкс|Аўтапартрэт, 1943 год]]
У [[1933]] годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут, на малой радзіме, мастак стварыў вялікую колькасьць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва з Беларускім музэем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам з [[Міхась Машара|Міхасём Машарам]] і Янкам Пачопкам Драздовіч стварыў культурны асяродак у Летніках і Германавічах. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, падчас якіх вырабляў для вяскоўцаў шматлікія маляваныя дываны і партрэты.
 
[[Файл:Jazep Drazdovic Autapartret 1943.jpg|міні|242пкс|Аўтапартрэт, 1943 год]]
Пасьля далучэньня ў [[1939]] годзе Заходняй Беларусі да БССР Язэп Драздовіч вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і працаваў настаўнікам у [[Глыбокае|Глыбокім]] і [[Лужкі (Глыбоцкі раён)|Лужках]]. З-за нястачы настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляваньне і гісторыю. Педагагічная дзейнасьць Драздовіча перапынілася ў [[1941]] годзе з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Тым ня менш, падчас акупацыі Драздовіч працягнуў творчую дзейнасьць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.