Язэп Драздовіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Са старонкі прыбраны файл Drazdovic_Monument_in_Minsk_Small2.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Blurpeace. Прычына: Per [[commons:Commons:Deletion_requests/
Bacian (гутаркі | унёсак)
Радок 31:
У [[1917]] годзе, пасьля сямі гадоў службы, Язэп Драздовіч вяртаецца дамоў. Ён з аптымізмам вітаў [[Першы Ўсебеларускі кангрэс]]. У лісьце да [[Антон Грыневіч|Антона Грыневіча]] Драздовіч выказаў задуму аб арганізацыі акадэміі мастацтваў. На сваёй малой радзіме мастак стварыў народную бібліятэку, аматарскі тэатр.
 
У [[1919]] годзе, пасьля стварэньня [[БССР]], Драздовіч прыехаў у [[Менск]]. ТутУ гэты час ён стаў настаўнікам маляваньня ў Беларускай вышэйшай жаночай школе, працаваў ілюстратарам у літаратурных выдавецтвах і мастаком-дэкаратарам у Таварыстве беларускага мастацтва і [[Беларускі дзяржаўны тэатар|Беларускім дзяржаўным тэатры]], арганізаваў культурна-асьветнае таварыства «[[Заранка]]». У Менску Драздовіч стварыў сэрыю унікальных малюнкаў гістарычных раёнаў гораду — [[Замчышча]], [[Верхні Горад|Верхняга Гораду]], [[Татарскае прадмесьце|Татарскага прадмесьця]]. Дасьледаваў рэчышча [[Няміга|Нямігі]], праводзіў раскопкі ў [[Заслаўе|Заслаўі]], [[Сьвір]]ы.
 
=== 1920-я гады ===
=== У міжваеннай Польшчы ===
Пасьля падпісаньня ў [[1920]] годзе [[Рыская дамова (1920)|Рыскай дамовы]], паводле каторай [[Заходняя Беларусь]] апынулася ў межах [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]], Язэп Драздовіч пакінуў Савецкую Беларусь і вярнуўся на родную Дзісеншчыну. Нягледзячы на [[Палянізацыя|перашкоды польскіх уладаў]], ён разгортвае тут культурна-асьветніцкую дзейнасьць. У [[1921]] годзе Драздовіч арганізаваў у вёсцы Сталіца беларускую школу, якая, аднак, праіснаваўшы толькі тры месяцы, была зачыненая польскай адміністрацый.
 
Радок 48:
Адметнай рысай Язэпа Драздовіча было ягонае апантанае захапленьне [[космас]]ам. У [[1931]] годзе Драздовіч выдаў у [[Вільня|Вільні]] першую на беларускай мове кнігу па [[Астраномія|астраноміі]] «Нябесныя бегі», у якой выклаў шэраг сваіх тэорый, у прыватнасьці, аб паходжаньні [[плянэта|плянэт]] [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] і вярчэньні [[Зямля|Зямлі]]. Выданьне ўпрыгожылі ўласныя малюнкі аўтара. У [[1931]]-[[1933]] гадах Драздовіч працягнуў тэму космасу трыма сэрыямі графічных малюнкаў і жывапісных палотнаў «Жыцьцё на [[Марс]]е», «Жыцьцё на [[Сатурн]]е» і «Жыцьцё на [[Месяц]]ы».
 
=== Дзісенскі перыяд ===
У [[1933]] годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна.
У [[1933]] годзе Драздовіч вяртаецца на Дзісеншчыну да брата Канстанціна. Тут, на малой радзіме, мастак стварыў вялікую колькасьць графічных і жывапісных твораў. Язэп Драздовіч працягнуў супрацоўніцтва з Беларускім музэем імя Івана Луцкевіча, дасылаючы туды замалёўкі замчышчаў, гарадзішчаў, сялянскай архітэктуры і побыту. Разам з [[Міхась Машара|Міхасём Машарам]] і Янкам Пачопкам Драздовіч стварыў культурны асяродак у Летніках і Германавічах. Штогод улетку мастак выпраўляўся ў вандроўкі па краі, падчас якіх вырабляў для вяскоўцаў шматлікія маляваныя дываны і партрэты.
 
Пасьля далучэньня ў [[1939]] годзе Заходняй Беларусі да БССР Язэп Драздовіч вучыўся на кароткачасовых настаўніцкіх курсах і працаваў настаўнікам у [[Глыбокае|Глыбокім]] і [[Лужкі (Глыбоцкі раён)|Лужках]]. Там з-за нястачы настаўнікаў ён быў вымушаны выкладаць усе прадметы, у тым ліку астраномію, маляваньне і гісторыю. Педагагічная дзейнасьць Драздовіча перапыняецца ў [[1941]] годзе з пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Тым ня менш, падчас акупацыі Драздовіч працягнуў творчую дзейнасьць і стварыў шэраг мастацкіх палотнаў.
 
Пасьля заканчэньня вайны з-за праблем са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заробку мастака былі маляваныя дываны для сялянаў. Зрэдку пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалогіі і культуры ставіліся да мастацтва Язэпа Драздовіча як да нявартага ўвагі. Прыкладам таму служыць унікальны роспіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад [[полацк]]ага чыноўніка. Драздовіч ніколі ня быў прыняты ў [[Саюз мастакоў Беларусі]].
 
Мастак трагічна памёр. «Дзядзьку Язэпа» ў моцны мароз знайшлі на дарозе сяляне. Ён быў беспрытомны, і яго адвезьлі ў Падсьвільскі шпіталь, дзе ён памёр. Пахаваны Язэп Драздовіч у вёсцы [[Ліпляны]] Глыбоцкага раёну. На магіле стаіць стэла з барэльефам мастака скульптара Алеся Шатэрніка.
 
== Творчасьць ==