Ян Мікалай Аскерка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Cymus (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Ян Мікалай Аскерка''' {{мова-pl|Jan Mikołaj Oskierka}}) - гербу Мурдэліо (1735-1796) — польны ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:20, 21 лютага 2010

Ян Мікалай Аскерка па-польску: Jan Mikołaj Oskierka) - гербу Мурдэліо (1735-1796) — польны стражнік ВКЛ, пасол Чатырохгадовага Сойму, удзельнік паўстаньня 1794 г.

Жыцьцяпіс

22 снежня 1735 г. - нарадзіўся. Сын Рафала Алёйзы Аскерка і Станіславы Тэрэзы з Агінскіх. Меў брата Антонія Яўхіма.
Разам з братам навучаўся ў Варшаве.
1756-1763 гг. - удзельнічаў у Сямігадовай вайне.
1764 г. - разам з усёй сям'ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля. Быў паслом на элекцыйным сойме ад мазырскага павету.
1764 г. - земскі пісар.
1769 г. - падстолі мазырскі.
1771 г. - пісар мазырскі.
1781 г. - дэпутат Трыбуналу ВКЛ.
1782 г. - атрымаў намінацыю польнага стражніка ВКЛ.
1784 г. - узельічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясвіжы.
1788 г. - абраны мазырскім паслом на Чатырохгадовы Сойм.
1793 г. - адзін з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты мазырскага павета да паўстання.
1795 г. - арыштаваны і сасланы ў Сібір. Маёнтак канфіскаваны.
1796 г. - памёр у Табольску. Ягоная сям'я здолела вярнуць невялікую частку ўладанняў - в. Канатопы.

Ян Мікалай Аскерка быў адным з багацейшых жыхароў ВКЛ. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна св. Сталіслава (1781 г.) і Ордэна Белага Арла. Меў жонку Барбару з Ракіцкіх і двух сыноў Рафала Міхала і Дамініка.

Літаратура

Małgorzata Złomska. Oskierka Jan Mikołaj // PSB T. XXIV/3 Warszawa — Kraków 1979 c. 361