Бабруйская езуіцкая рэзыдэнцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: артаграфія: ордэну → ордэна
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
Напачатку XVII ст. місыянэрскую дзейнасьць у прапагандзе [[каталіцтва]] ў Бабруйску распачалі манахі [[Нясьвіскі езуіцкі калегіюм|Нясьвіскага езуіцкага калегіюму]]. У [[1618]] яны замацаваліся тут, у [[1630]] узьнікла іхная рэзыдэнцыя. [[Бабруйскае староства|Гарадзкі староста]] [[Пётра Трызна]] перадаў езуітам маёнткі [[Гарбацэвічы]], [[Рыньня]], [[Устайла]], пабудаваў для іх дом у Бабруйску й перадаў 7 500 флярэнаў, атрыманых пад заклад маёнтку [[Кісялевічы]]. У [[1638]] нашчадкі Пётры Трызны аддалі езуітам вёску [[Дваранінавічы]] з уніяцкай царквой, пабудавалі касьцёлы ў вёсках Гарбацэвічы й [[Шацілкі]], якія ў [[1643]] падараваў ордэна шляхціц П.Суляціцкі, што надало езуітам магчымасьць адкрыць тут місыянэрскія пункты. У часе вайны [[1648]]-[[1651]] рэзыдэнцыя прыйшла ў заняпад. У [[1681]] была адноўленая дзейнасьць ейных школаў. Падчас [[Паўночная вайна 1700-1733|Паўночнае вайны 1700-1733]] яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасьць. Ад [[1720]] пры рэзыдэнцыі быў прытулак для зьбяднелае шляхты. Рэзыдэнцыя была зачыненая ў [[1773]] у сувязі з скасаваньнем ордэна езуітаў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
== Вонкавыя спасылки ==
* [http://katolikbk.org/superyjory.html Інфармацыя на сайце Рыма-каталіцкае парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску]
 
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Рэлігія ў Бабруйску]]