Вуза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Jim (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Кле́тка''' ([[Лацінская мова|па-лацінску]]: ''cellula'') – самая маленькая структурная і функцыянальная адзінка жывых [[арганізм]]аў, якая здольная ажыцьцяўляць усе асноўныя працэсы жыцьцядзейнасьці ([[абмен рэчываў]], [[рост]] і [[размнажэньне]]). Клетка зьяўляецца базавай адзінкай марфалягічна-функцыянальнай дзейнасьці ўсіх жывых арганізмаў (акрамя [[вірус]]аў).
 
Усе клеткавыя формы жыцьця дзеляцца на два надцарствы на падставе будовы ствараючых іх клетак – [[пракарыёты]] (''даядравыя'') і [[эўкарыёты]] (''ядравыя'')<ref>http://yanko.lib.ru/books/biolog/nagl_biochem/198.htm Наглядная биохимия, Кольман Я., Рём К.-Г.</ref>. Пракарыётныя клеткі болей простыя па будове, узьніклі раней эўкарыётаў.
 
Усе жывыя клеткі складаюцца з [[Цытаплазма|цытаплазмы]] (запаўняе унутраную прастору клеткі) у якой разьмяшчаюцца розныя арганоіды і клеткавыя ўключэньні, а так сама генэтычны матэрыял у выглядзе малекулы [[ДНК]]. Прастора клеткі абмяжоўваецца клеткавай абалонкай.
Радок 14:
 
Клеткі жывых арганізмаў утрымліваюць некалькі відаў хімічных спалучэньняў з рознай будовай і ўласьцівасьцямі. Склад гэтых спалучэньняў можа адрозьнівацца ў розных групаў арганізмаў.
Большая частка клеткі складаецца з [[Вада|вады]] (да70 90- 80%)<ref>http://www.krugosvet.ru/enc/nauka_i_tehnika/biologiya/KLETKA.html</ref>. Яна стварае спрыяльнае асяродзьдзе ажыцьцяўленьня біяхімічных рэакцыяў, а так сама можа быць вынікам біяхімічных рэакцыяў. Склад астатніх элемэнтаў звычайна падаецца ў далях да масы клеткі без уліку вады.
 
40-60% сухой масы клеткі складаецца з [[Бялок|бялкоў]], якія выконваюць розныя функцыі, ад будаўнічай і рэгуляцыйнай да транспартнай і шматлікіх іншых<ref>http://www.seu.ru/cci/campaign/gen/strkl.htm </ref>. У сваю чаргу бялкі складаюцца з [[Амінакіслата|амінакіслотаў]]. У большасьці бялкоў да амінакіслотаў далучаны іншыя элемэнты, што надае ім спэцыфічныя ўласьцівасьці.
 
Акрамя бялкоў, амінакіслоты складаюць [[пептыд]]ы і [[поліпептыд]]ы. Яны выконваюць розныя функцыі, зьяўляюцца гармонамі, натуральнымі антыбіётыкамі і г.д.
Радок 27:
 
Хімічная будова клетак складаецца з наступных хімічных элемэнтаў: [[кісларод]] (65% масы чалавека), [[вуглярод]] (18% масы чалавека), [[вадарод]] (10% масы чалавека), [[азот]] (3% масы чалавека), а так сама [[кальцый]], [[фосфар]], [[калій]], [[сера]], [[натрый]], [[магній]], [[хлор]], [[жалеза]], [[ёд]], [[медзь]], [[цынк]], [[кобальт]], [[марганец]], [[фтор]], [[малібдэн]], [[сэлен]] і г.д., якія складаюць меней 2% масы чалавека.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Клетка]]