Юзэф Пілсудзкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 75:
'''Юзэф Пілсудзкі''' ({{мова-pl|Józef Klemens Piłsudski}}) — польскі маршал і палітык.
 
Нарадзіўся [[5 сьнежня]] [[1867]] года ў вёсцы [[Зулаў]] (польск. ''Zułów'', літ. ''Zalavas'') [[Сьвянцянскі павет (Расейская імпэрыя)|Сьвянцянскага павету]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]], у шляхецкай сям'і. У дзяцінстве вызначаў сябе ў якасьці [[ліцьвін]]а<ref>[http://www.rimv.ru/aeroport/29_Pilsudski.htm Александр Просандеев, Любимец поляков, гроза «конституток»]</ref>, а па некаторых зьвестках - і [[беларусы|беларусам]]<ref>[http://www.svitanak.lv/public/?id=66&ln=br&news_id=63 Беларусь – близкая и незнакомая. Встреча в Риге с писателем Владимиром Орловым] {{ref-ru}}</ref>. Пачаў вывучаць мэдыцыну ў [[Харкаў|Харкаве]], у студэнцкія гады далучыўся да радыкальнай сацыялістычнай арганізацыі "Народная Воля", за што быў адлічаны з унівэрсытэту, пасьля чаго Пілсудзкі вярнуўся у [[Вільня|Вільню]].
 
У сьнежні [[1886]] года Пілсудзкі з братам [[Браніслаў Пілсудзкі|Браніславам]] накіраваўся ў [[Санкт-Пецярбург]] з мэтай падрыхтоўкі замаха на цара [[Аляксандр III|Аляксандра III]] (1845–1894). [[13 сакавіка]] [[1887]] года загаворшчыкаў арыштавалі і зьняволілі ў [[Петрапаўлаўская крэпасьць|Петрапаўлаўскай крэпасьці]] ў Санкт-Пецярбургу. У склад групы загаворшчыкаў таксама ўваходзіў брат [[Уладзімер Ленін|Леніна]] [[Аляксандар Ульянаў]]. Пілсудзкаму прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня свабоды і дэпартавалі ў [[Сыбір]].