Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bacian (гутаркі | унёсак)
Bacian (гутаркі | унёсак)
Радок 99:
::::::::: Зноў я "ня той"! Ну дык вы ж у нас "той", хоць парачку прыкладаў прывядзіце, каліласачка, бо ''невыкарыстаньне'' кімсьці слова «рок» тым больш ''ня значыць'' выкарыстаньне гэтага слова увогуле. Я б вам з радасьцю дапамог, але праглядзеўшы з пяток асноўных эмігранцкіх сайтаў, такога слова не сустрэў. На сайце Рады БНР "рок" прысутнічае толькі ў граматах БНР 1918-га году, але мы пра гэта ўжо гаварылі: тады нармаванай беларускай мовы не было, да таго ж у гэтых паперах ёсьць маса іншых неўжываных цяпер словаў, напрыклад "незачэпнасьць" (недатыкальнасьць), у "рубяжох" (у межах), "даложым усіх сілаў" (прыкладзем усе сілы), "Спаўняючы Камітэт" (выканаўчы камітэт) і шмат чаго яшчэ. Што, будзем зараз і гэтыя словы ўводзіць ва ўжытак? Упэўнены, што шмат зь іх у слоўніку Байкова і Некрашэвіча прысутнічаюць, дык чаго ж пан чакае, чаму яшчэ не карыстаецца гэтымі словамі, фармальная зачэпка ж ёсьць?--[[Удзельнік:Bacian|Bacian]] 17:06, 19 студзеня 2010 (UTC)
:::::::::: Адмыслова праверыў: ніводнага з выдзертых з дакумэнту словаў («рубяжох», «даложым», «незачэпнасьць», «спаўняючы») у дасяжным у эл. варыянце Беларуска-расійскім слоўніку Байкова-Некрашэвіча няма (http://slounik.org у дапамогу). Такім чынам, нават гэты ваш аргумэнт апынуўся звычайнай неправеранай хлусьнёю. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] 23:57, 12 лютага 2010 (UTC)
::::::::::: Вы перш чым каторы раз неабгрунтавана кідацца словам "хлусьня" (за такое ў рэальным жыцьцьі, дарэчы, могуць разьбіць твар), навучыцеся чытаць. Перачытайце, калі ласка, яшчэ раз мой папярэдні допіс - ні пра якія слоўнікі гаворкі не вялося, а казаў я пра ўстаўныя граматы БНР. Пакіньце маю старонку ў спакоі, хлус, і не дурыце мне галаву, калі ласка. --[[Удзельнік:Bacian|Bacian]] 15:45, 13 лютага 2010 (UTC)
 
:: З пункту гледжаньня захаваньня зьвестак, перанос гэтых крыніцаў у іншы разьдзел у адрозьненьне ад выдаленьня быў бы цалкам прымальным. Зноў жа гэта тычыцца толькі захаваньня зьвестак, а іхнае месцазнаходжаньне ў самім артыкуле зусім іншае пытаньне і, як паказваюць усе гэтыя дыскусіі, ня вельмі трывіяльнае. З Ласковым цяпер зразумела, дзякуй. Такая праблема ў Вікіпэдыі вырашаецца дастаткова проста: сказ перабудоўваецца ў форму кшталту «На думку І. Ласкова, ...» або «Як піша І. Ласкоў, ...». Разам з тым, калі такіх думак або фактаў набярэцца крытычная колькасьць, іх можна будзе аб’яднаць у агульнае «У беларускай эміграцыі ...». —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 12:39, 20 студзеня 2010 (UTC)