218
зьменаў
Першая летапісная згадка пра Маскву прыходзіцца на [[1147]] год. Ужо празь некалькі год, у [[1156]] годзе князем [[Юрый Даўгарукі|Юрыям Даўгарукім]] ([[1090]]-[[1157]]) была пабудаваная першая драўляная фартэцыя (Крэмль). У [[1238]] годзе горад захоплены манґоламі і спалены. У [[1263]] годзе Масква робіцца цэнтрам аднайменнага [[Маскоўскае княства|княства]] — цэнтрам і пачаткам будучае [[Расея|расейскае дзяржавы]]. Сваёю ляяльнасьцю [[Залатая Арда|Залатой Ардзе]] маскоўскія князі заслужылі давер хана. У першай палове 14 стагодзьдзя, калі насельніцтва Масквы складала ўжо больш за 30 000 жыхароў, манґольскі хан прызначыў маскоўскага князя старэйшым сярод расейскіх князёў, Масковія сталася чымсь накшталт жандарма расейскіх зямель.
Зь цягам часу Масква ўсё болей і болей набірала моц, што ўрэшце дазволіла ёй пазбавіцца манґольскага панаваньня.
Сокровища булгарского народа. Выпуск 1. Этногенез. История. Культура. Под редакцией академика Ю.К. Бегунова Санкт-Петербург, 2007]</ref> за уладу у якой прымала удзел і маскавітскае войска, пасьля якое Масква хоць і была спаленая ў [[1382]] годзе, але здолела умацавацца палітычна, ваенна і эканамічна. У [[1480]] манґольская геґемонія скончылася, і Масква сталася сталіцаю ўзьнікшае адзінае расейскае дзяржавы.
Вялікі кназь [[Іван III Вялікі]] ([[1440]]-[[1505]]), што кіраваў Масквой з [[1462]] году, ажаніўся ў [[1472]] годзе з [[Сафія Палеалёґ|Сафіяю Палеалёґ]], пляменьніцаю апошняга [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскага]] імпэратара [[Канстантын XI|Канстантына XI Палеалёґа]], і пераняў зь Бізантыі ідэю аўтакратычнае дзяржавы, сымболіку, [[Герб Расеі|дзьвюгаловага арла]] і прыдворны цырыманіял. З тых часоў Масква лічыцца «трэцім Рымам» і апірышчам [[праваслаўе|праваслаўя]].
|
зьменаў