Ліцьвіны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Rasool (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 64:
 
[[Файл:John V Palaiologos.jpg|thumb|[[Бізантыя|Бізантыйскі]] імпэратар [[Іван V]] Палеалёг]]
«Ліцьвінамі» ў сьветчаньнях сучасьнікаў (у маскоўскіх дакумэнтах) у [[1378]] годзе звалі [[Канстантынопальскі патрыярхатКанстантынопаль|канстантынопальскага]] патрыярха]] [[Філафей Коккін|Філафея]] і [[Бізантыя|бізантыйскага]] імпэратара [[Іван V|Івана V]]<ref>Зь ліста Літоўскага мітрапаліта Кіпрыяна з 23 чэрвеня 1378 году: «Патриарха ''литвином'' назвали, царя тако же». (Памятники древнерусского канонического права, I. Русская историческая библиотека, VI, СПб., 1880. стлб. 173-186). </ref>. Імаверна, гэта было вынікам прыхільнае палітыкі [[Канстантынопальскі патрыярхат|канстантынопальскага]] патрыярха і [[Бізантыя|бізантыйскага]] імпэратара што да [[ВКЛ|Літвы]], і асабліва да справы расшырэньня Літоўскай праваслаўнай мітраполіі па просьбе вялікага князя літоўскага [[Альгерд]]а.
 
Віленскі пралат Мацьвей, згодна з дакумэнтам з [[1422]] году, характарызаваўся як «Ліцьвін па паходжаньні» («venerabilem virum magistrum Mathiam origine Lytwanum»<ref>Codex epistolaris Vitoldi, pp. 60-61. </ref>). Але ж вялікі князь літоўскі [[Вітаўт]] палічыў патрэбным у сваім лісьце зрабіць апрычоную агаворку наконт таго, што Мацьвей годны дзеля займаньня пасады біскупа Жамойці (сучасная [[Летува]]) ў [[Меднікі|Медніках]], бо ён «здавальняльна валодае жамойцкай гаворкай» (т.б. летувіскай мовай у сучасным сэньсе) («ac de ydiomate Samagitico sufficintissime institutum»). Падобныя агаворкі ў дачыненьні да беларускіх парафіяў (напрыклад, у Крэве, Гайне, Абольцах) ніколі не рабіліся, што паказуе на тое, што звычайныя Ліцьвіны жамойцкай гаворкі ня ведалі (нават у «здавальняльнай» ступені).