Вольны тэатар: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Вольны Тэатар перанесеная ў Вольны тэатар: Тэатар - імя ня ўласнае
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
{{Неаб'ектыўна}}
{{Абнавіць}}
'''«Вольны тэатар»''' — незалежны тэатральны калектыў, які ўваходзіць у [[Эўрапейская тэатральная канвэнцыя|Эўрапейскую тэатральную канвэнцыю]]. Ён таксама зьяўляецца ляўрэатам прэміі [[Францыя|Францускай Рэспублікі]] ў вобласьці абароны правоў чалавека і ў той жа час ня мае ў Беларусі ўласнай сцэны і фінансаваньня{{Няма крыніцы інфармацыі}}, а сваіх гледачоў апавяшчае аб спэктаклях праз блогі і электронную пошту. Пры гэтым тэатар пасьпяхова гастралюе за мяжой. Пастаноўкі дэманструюцца ў розных клюбах, барах, пад адкрытым небам{{Няма крыніцы інфармацыі}}.
 
«Вольны тэатар» быў заснаваны [[30 сакавіка]] [[2005]] году [[Мікалай Халезін|Мікалаем Халезіным]] і [[Натальля Каляда|Натальляй Калядай]]. У траўні 2005 году ў склад «Вольнага тэатру» увайшоў рэжысэр [[Уладзімер Шчэрбань]]. За гэтыя гады былі створаныя пастаноўкі: «Псыхоз 4.48» Сары Кэйн, «Мы. Самаідэнтыфікацыя» беларускіх драматургаў Паўла Пражкі, Паўла Расолькі і Кастуся Сьцешыка, «Тэхніка дыханьня ў беспаветранай прасторы» Натальлі Мошынай, «Белівуд» Паўла Пражкі, «Пакаленьне Jeans» Мікалая Халезіна, «Быць Гаральдам Пінтэрам». Спэктаклі «Вольнага тэатру» пабывалі з гастролямі ў [[Рыга|Рызе]], [[Масква|Маскве]], [[Магілёў|Магілёве]], [[Барысаў|Барысаве]], [[Летува|Летуве]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]], [[Польшча|Польшчы]], [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Францыя|Францыі]]. «ВТ» выступаў на лепшых пляцоўках Эўропы, такіх як [[Швэцкі каралеўскі тэатар]] і прымаў удзел у самых прэстыжных эўрапейскіх фэстах - такіх, як Тэатральнае біенале ў [[Вісбадэн]]е, фэст Эўрапейскай тэатральнай канвэнцыі ў [[Сэнт-Эцьен]]е. У траўні [[2007]] году «Вольны тэатар» запрошаны Парыскім тэатрам пад кіраўніцтвам Крысьціяна Бэнэдэці на месячныя гастролі ў [[Парыж]]. У пачатку траўня «Вольны тэатар» прыме ўдзел у фэсьце «Пасаж» у [[Нансі]].