Іван Бунін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: артаграфія
Радок 24:
 
== Біяграфія ==
Іван Бунін нарадзіўся [[22 кастрычніка]] [[1870]] году ў Варонежы, дзе пражыў першыя тры гады свайго жыцьця. Пазьней сям’я пераехала ў маёнтак Азёркі пад Ялец (Арлоўская губэрня, цяпер Ліпецкая вобласьць). Тата — Аляксей Мікалаевіч Бунін, маці — Людміла Аляксандраўна Буніна (дзявочае прозьвішча Чубарава). Да 11 гадоў выхоўваўся дома, у 1881 паступае ў Ялецкую павятовую гіманзіюгімназію, у 1885 вяртаецца дамоў і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросьце пачынае пісаць вершы, у 1887 — дэбют у друку. У 1889 годзе ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газэту «АрлоўскіОрловский весьніквестник». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтае газэты Варварай Пашчанка, зь якой яны насуперак жаданьню сваякоў пераяжджаюць у Палтаву ([[1892]]).
 
Зборнікі «Вершы» (Арол, [[1891]]), «Пад адкрытым небам» ([[1898]]), «Лістапад» ([[1901]]; Пушкінская прэмія).
Радок 32:
У 1890-х вандраваў на параходзе «Чайка» па [[Дняпро|Дняпры]] і наведаў магілу [[Тарас Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]], якога любіў і шмат пазьней перакладаў. Празь некалькі гадоў напісаў нарыс «На „Чайке“», які быў апублікаваны ў дзіцячым ілюстраваным часопісе «Усходы» ([[1898]], № 21, 1 лістапада).
 
У [[1899]] бярэ шлюб з Ганнай Мікалаеўнай Цакні, дачкой рэфалюцыянерарэвалюцыянера-народніка Н. П. Цакні. Шлюб быў непрацяглым, адзінае дзіця памерла ў 5-гадовым узросьце ([[1905]]). У [[1906]] годзе Бунін уступае ў грамадзянскі шлюб (афіцыяльна аформлены ў [[1922]] годзе) зь Верай Мікалаеўнай Мурамцавай, пляменьніцай С. А. Мурамцава, першага старшыні Першай Дзяржаўнай Думы.
 
У лірыцы Бунін працягваў клясычныя традыцыі (зборнік «Лістапад», 1901).
Радок 38:
У аповедах і аповесьцях паказаў (часам у настальгічным гуморы)
 
* ВысіленьнеВысяленьне дваранскіх сядзібаў («Антонаўскія яблыкі», 1900)
* Жорсткае аблічча вёскі («Вёска», 1910, «Сухадол», 1911)
* Згубнае забыцьцё маральных асноў жыцьця («Спадар з Сан-Францыска», 1915).
Радок 44:
* У аўтабіяграфічным рамане «Жыцьцё Арсеньева» (1930) — узнаўленьне мінулага Расеі, дзяцінства і юнацтва пісьменьніка.
* Трагічнасьць чалавечага існаваньня ў навэлах аб каханьні («Міціна каханьне»], 1925; зборнік апавяданьняў «Цёмныя алеі», 1943.
* Пераклаў «Песьню аб Гаяваце» амэрыканскага паэта [[Генры Ўодсвард Лангфэла|Г. Лангфэла]]. Упершыню была надрукаваная ў газэце «АрлоўскіОрловский Весьніквестник» у [[1896]] г. У канцы таго ж года друкарня газэты выдала яе асобнай кнігай.
 
Улетку [[1918]] году Бунін перабіраецца з бальшавіцкай [[Масква|Масквы]] ў занятую германскімінямецкімі войскамі [[Адэса|Адэсу]]. З набліжэньнем у красавіку [[1919]] году да гораду [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]] не эмігруе, а застаецца ў [[Адэса|Адэсе]]. Вітае ўзяцьце гораду ДабраахвотніцкайДабраахвотніцкім арміяйвойскам у жніўні [[1919]] году, асабіста дзякуе генэрала А. І. Дзянікіна, актыўна супрацоўнічае з ОСВАГ (прапагандысцка-інфармацыйны орган) пры [[Узброеныя сілы Поўдні Расеі|УЗПР]]. У лютым [[1920]] пры падыходзе бальшавікоў пакідае Расею. Эмігруе ў [[Францыя|Францыю]].
 
У эміграцыі вёў актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць: выступаў зь лекцыямі, супрацоўнічаў з расейскімі палітычнымі партыямі і арганізацыямі (кансэрватыўнага і нацыяналістычнага кірунку), рэгулярна друкаваў публіцыстычныя артыкулы. Выступіў зь вядомым маніфэстам аб задачах Расейскага Замежжа адносна Расеі і бальшавізму: «Місыя Расейскай эміграцыі».
Радок 54:
Шмат і плённа займаўся літаратурнай дзейнасьцю, стаўшы адной з галоўнейшых фігураў Расейскага Замежжа.
 
У эміграцыі Бунін стваракстварае свае лепшыя творы: «Міціна каханьне» (1924), «Сонечны ўдар» (1925), «Справа карнэта Елагіна» (1925) і, нарэшце, «Жыцьцё Арсеньева» (1927—1929, 1933). Гэтыя творы сталі новым словам і ў бунінскай творчасьці, і ў расейскай літаратуры ў цэлым. А па словах К. Г. Паўстоўскага, «Жыццё Арсеньева» — гэта ня толькі вяршынны твор расейскае літаратуры, але і «адна з найвыдатнейшых зьяваў сусьветнае літаратуры»<ref>[http://media.catholic.by/nv/n25/art13.htm Канстанцін Паўстоўскі. Іван Бунін. З кнігі «Залатая ружа»] // [[Наша Вера]], [[2003]]</ref>. Ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры|Нобэлеўскай прэміі па літаратуры]] [[1933]] году.
 
Па паведамленьнізьвестках выдавецтва імя Чэхава ў апошнія месяцы свайго жыцьця Бунін працаваў над літаратурным партрэтам А. П. Чэхава, работа засталася незавершанай (у кнізе: «Пятлістыя вушы ды іншыя аповеды», Нью-Ёрк, 1953).
 
Памёр у сьне ў дзьве гадзіны ночы з 7 на 8 лістапада [[1953]] году ў [[Парыж]]ы. Па словах відавочцаў, на ложку пісьменьніка ляжаў том рамана Талстога «Нядзеля» ({{мова-ru|«Воскресение»}}). Пахаваны на могілках Сэнт-Жэнэвіёў-дэ-Буа.