Беларускі нацыянальны камісарыят: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
катэгорыя, афармленьне
Радок 1:
'''Беларускі нацыянальны камісарыят''' (''Белнацкам'') — аддзел Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў (Наркамнац) [[Савет народных камісараў|Савету народных камісараў]] [[РСФСР]]. Старшыня [[Аляксандар Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]].
 
== Утварэньне ==
Беларускі нацыянальны камісарыят быў утвораны дэкрэтам Савету народных камісараў РСФСР [[31 студзеня]] [[1918]] ў [[Петраград]]зе, пасьля нарады прадстаўнікоў левых беларускіх арганізацыяў - [[Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя|БСДРП]], Петраградзкага аддзяленьня [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]], левых [[Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|эсэраў]] і вайсковых арганізацыяў [[Кранштат]]у і [[Фінляндыя|Фінляндыі]]. На той нарадзе і прагучала рашучае патрабаваньне стварыць Беларускі Нацыянальны Камісарыят пры Наркамнацы РСФСР на ўзор утвораных летувіскага, габрэйскага, мусульманскага, армянскага ды іншых камісарыятаў. За галоўную мэту Белнацкам паставіў сабе стварэньне беларускае савецкае дзяржаўнасьці. Арыентавацца было на каго — [[25 сьнежня]] [[1917]] адбылося абвяшчэньне [[УССР]]. На момант стварэньня дзейнасьцю Белнацкама кіравалі А. Р. Чарвякоў, В. Скарынка, З. Ф. Жылуновіч.
 
== Культурніцкая дзейнасьць ==
Увосень 1918 камісарыят складаўся з 6 аддзелаў (агітацыйна-палітычнага, культурна-асьветніцкага, па справах уцекачоў, выдавецкага, аддзела працы, ліквідацыйнага аддзелу) і канцылярыі. Белнацкам меў аддзяленьні ў [[Віцебск]]у, [[Смаленск]]у, Петраградзе, а таксама прадстаўнікоў у [[Ворша|Воршы]], [[Арол (горад)|Арле]], [[Калуга|Калузе]], [[Саратаў|Саратаве]], [[Тамбоў|Тамбове]]<ref name="razvitie">[http://evolutio.info/index.php?option=com_content&task=view&id=883&Itemid=215 Взаимоотношения БССР и РСФСР в 1919—1921 гг.: противоречивое партнёрство]{{ref-ru}}</ref>. Найбольш плённую дзейнасьць Белнацкам распачаў у [[Масква|Маскве]]. Тут, дзякуючы ягоным намаганьням, былі выдадзены 17 кніг, зь іх 10 - на беларускай мове. Белнацкам стварыў у Маскве Беларускае культурна-навуковае таварыства, Беларускі народны ўнівэрсытэт, былі нават адчынены дзьве школкі для беларускіх дзетак...дзетак… З удзелам працаўнікоў камісарыяту былі створаныя Вышэйшыя курсы па беларусазнаўству ў Петраградзе. Белнацкам удзельнічаў таксама ў стварэньні Беларускага вольнага эканамічнага таварыства і Таварыства аматараў беларускага народнага мастаціва ў Петраградзе. Вялікае значэньне меў выхад друкаваных ворганаў Белнацкаму — газэты «Дзяньніца» (яна стала першай савецкай газэтай на беларускай мове) і часопісу «Чырвоны шлях»<ref name="razvitie"/>.
 
== Абвяшчэньне дзяржаўнасьці ==
Радок 19:
[[27 лістапада]] 1918 адбылося пасяджэньне камітэтаў маскоўскае Беларускае сэкцыі РКП(б), на якім была прынята пастанова ў самыя сьціслыя тэрміны склікаць Усебеларускую канфэрэнцыю сэкцыяў РКП(б) з адным пытаньнем: стварэньне дзяржаўнасьці для Беларусі.
 
[[21 сьнежня |21]]-[[23 сьнежня]] 1918 году ў Маскве адбылася канфэрэнцыя беларускіх сэкцыяў РКП(б). На ёй было абранае Цэнтральное бюро беларускіх камуністычных сэкцыяў РКП(б), старшынём якога стаў Зьміцер Жылуновіч. Канфэрэнцыя прызнала неабходным стварэньне Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі. Цэнтральнаму бюро было даручана пасьля прызначанай на канец 1918 VI Паўночна-Заходняй канфэрэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі зьезд камуністаў і стварыць нацыянальны партыйны цэнтар.
 
[[21 сьнежня]] [[1918]] ў Маскве, у доме № 24 па вул. Шчусева (былы Гранатавы завулак), дзе на той час месьціўся Белнацкам, пачала работу канфэрэнцыя Беларускіх сэкцыяў РКП(б), у якой узялі ўдзел прадстаўнікі шасьці сэкцыяў (Маскоўскае, Менскае, Петраградзкае, Саратаўскае, Тамбоўскае і Невельскае). ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦБ беларускіх сэкцый і Белнацкаму, [[24 сьнежня]] прыняў рашэньне пра неабходнасьць стварэньня Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. [[27 сьнежня]] адбылася нарада работнікаў Белнацкаму, ЦБ беларускіх сэкцыяў і прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкаму РКП(б). На ёй былі вырашаныя пытаньні ўтварэньня ўраду Савецкай Беларусі ў складзе 16 чалавек (старшыні і 15 чальцоў), вызначэньні межаў краіны, а таксама было вырашана стварыць Цэнтральнае бюро КП(б) Беларусі на аснове Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б). З. Жылуновічу і А. Чарвякову было даручана падрыхтаваць Маніфэст Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўраду.
 
[[30 сьнежня]] 1918 году ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП(б), якая вырашыла перайменаваць сябе ў Першы зьезд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) і абрала кіроўны ворган — Цэнтральнае Бюро КП(б)Б. Канфэрэнцыя прыняла пастанову пра межы Беларусі. У адпаведнасьці зь ёй, у склад рэспублікі ўваходзілі Менская, Магілеўская, Смаленская, Віцебская, Гарадзенская губэрні з часткамі прылеглых да іх тэрыторыяў, населеных пераважна беларусамі. [[1 студзеня]] [[1919]] быў абнародаваны Манiфэст Часовага Рабоча-Сялянскага Ўраду Савецкай Беларусi пра ўтварэньне Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі Беларусі, пра стварэньне мясцовых нацыянальных органаў самакіраваньня, пра фармаваньне беларускіх вайсковых адзінак<ref>Турук Ф. Белорусское движение.- М., 1921.- С. 125 - 129.{{ref-ru}}</ref>. Гучалі нават прапановы аб неадкладным стварэньні беларускага ўраду, але больш разважлівыя галовы адхілілі іх, лічачы, што «перасаліць» у такой рызыкоўнай задуме - значыць сапсаваць усю справу. [[7 студзеня]] Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ пераехаў у Менск.
 
== Вынікі дзейнасьці ==
Радок 30:
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [[Генадзь Прыбытка]], [http://maskva.net/old/bssr_bel.shtml Абвяшчэньне БССР і Масква]
* [http://slovo.ws/urok/historyofbelarus/20/014.html Создание Белорусской Советской Социалистической Республики]{{ref-ru}}
 
{{зноскі}}
[[Катэгорыя:Гісторыя БССР]]
 
[[be:Беларускі нацыянальны камісарыят]]