Джонатан Сўіфт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
накід з ру вікі
 
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д вікіфікацыя. + Commons. ВікіКрыніца
Радок 18:
| Значныя творы =
| Прэміі =
| ВікіКрыніца = :en:s:Author:Jonathan Swift
| Палічка = http://knihi.com/zamlitra/svift/hulivier.html
| Сайт =
}}
'''Джанатан Сьвіфт''' ({{мова-en|Jonathan Swift}}; [[30 лістапада]] [[1667]], [[Дублін]], Ірляндыя  — [[19 кастрычніка]] [[1745]], [[Дублін]])  — [[Ангельшчына|англа]]-[[Ірляндыя|ірляндзкі]] пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзеяч. Найболей вядомы як аўтар [[тэтралёгія|тэтралёгіі]] «[[Падарожжы Гулівэра]]», у якой дасьціпна высьмеяў чалавечыя і грамадзкія заганы. Жыў у Дубліне (Ірляндыя), дзе служыў дэканам (плябанам) [[Сабор Сьвятога Патрыка (Дублін)|сабора Сьвятога Патрыка]]. Нягледзячы на сваё ангельскае паходжаньне, Сьвіфт энэргічна абараняў правы простых ірляндцаў і зь іхняга боку заслужыў шчырую павагу.
 
== Біяграфія ==
 
=== Раньнія годы (1667—1700) ===
Асноўнай крыніцай зьвестак аб сям'ісям’і Сьвіфта і яго ранейшых гадох зьяўляецца «Аўтабіяграфічны фрагмэнт», які быў напісаны Сьвіфтам у [[1731]] годзе і ахоплівае падзеі да [[1700]] года. Там паведамляецца, што ў гады [[Ангельская рэвалюцыя|грамадзянскай вайны]] сям'ясям’я дзеда Сьвіфта перасялілася з Кэнтэрбэры ў Ірляндыю.
 
Сьвіфт нарадзіўся ў [[Ірляндыя|ірляндзкім]] горадзе [[Дублін]] у незаможнай [[Пратэстантызм|пратэстанцкай]] сям'ісям’і. Бацька, мелкі судовы чыноўнік<ref>Джонатан Свифт. Путешествия Гулливера и др. Указ. соч.  — 2003.  — С. 5.</ref>, памёр, калі сын яшчэ не нарадзіўся, пакіуўшы сям'юсям’ю (жонку, дачку і сына) у бядотным стане. Пагэтаму выхаваньнем хлопчыка занімаўся дзядзька Годвін, з маці Джонатан амаль не сустракаўся. Пасьля школы ён паступіў у [[Трыніці-коледж (Дублін)|Трыніці-коледж]] [[Дублінскі ўнівэрсытэт|Дублінскага ўнівэрсытэта]] ([[1682]]), які скончыў у [[1686]] годзе. У выніку навучэньня Сьвіфт атрымаў ступень бакаляўра і пажыцьцёвае скептычнае стаўленьне да навуковых мудрагелістасьцяў.
[[Выява:WilliamTemple.jpg|міні|зьлева|Сэр Ўільям Тэмпл]]
У сувязі з грамадзянскай вайной, якая пачалася ў Ірляндыі пасьля зьвяржэньня караля [[Якаб II (кароль Ангельшчыны)|Якаба II]] ([[1688]]), Сьвіфт зьехаў у Ангельшчыну, дзе прабыў 2 гады. Там ён служыў сакратаром у сына знаёмага сваёй маці (па іншым зьвесткам, яе дальняга сваяка)  — заможнага адстаўнога дыплямата Ўіяльма Тэмпла ([[ангельская мова|англ.]] ''Sir William Temple''). У маёнтку Тэмпла Сьвіфт упершыню сустрэў Эстэр Джонсан (1681—1728), дачку служанкі, якая заўчасна згубіла бацьку. Эстэр тады было ўсяго 8 год; Сьвіфт стаў яе сябрам і настаўнікам.
 
У [[1690]] ён вярнуўся ў Ірляндыю, хоць пазьней неаднаразова наведваў Тэмпла. Для працаўладкаваньня Тэмпл уручыў яму характарыстыку-рэкамэндацыю, у якой адзначаліся добрае веданьне лацінскай і грэцкай моваў, знаёмства з францускім і выдатныя літаратурныя здольнасьці. Тэмпл, сам знакаміты [[эсэ]]іст, здолеў ацаніць незвычайны літаратурны талент свайго сакратара, прапанаваў яму сваю бібліятэку і сяброўскую дапамогу ў жыцейскіх справах; наўзамен Сьвіфт дапамагаў Тэмплу ў падрыхтоўцы яго шматлікіх мэмуараў. Менавіта ў гэтыя гады Сьвіфт пачынае літаратурную творчасьць, спачатку як паэт. Зацемім, што ўплывовага Тэмпла наведвалі шматлікія самавітыя госьці, уключаючы караля [[Вільгельм III Аранскі|Вільгельма]], і назіраньне за іхнімі гутаркамі дало неацэнімы матэрыял будучаму вялікаму сатырыку.
 
У [[1692]] годзе Сьвіфт атрымаў званьне магістра ў [[Оксфард]]зе, а ў [[1694]] годзе прыняў духоўны сан [[англіканства|англіканскае]] царквы. Ён ьыў прызначаны сьвятаром у ірляндзкае паселішча Кілрут ([[ангельская мова|англ.]] ''Kilroot''). Аднак хутка Сьвіфт, па яго ўласных словах<ref>Муравьёв В. Джонатан Свифт. Указ. соч.  — С. 10.</ref>, «стаміўшыся сваімі абавязкамі за некалькі месяцаў», вярнуўся на службу да Тэмпла. У 1696—1699 гадох піша сатырычныя аповесьці-прытчы «[[Казка бочкі]]» і «Бітва кнігаў» (апублікаваныя ў [[1704]] годзе), а таксама некалькі паэмаў.
 
У студзені [[1699]] года памёр заступнік, Ўільм Тэмпл. Ён быў аднім з тых нешматлікіх знаёмык Сьвіфта, пра якога нават гэты зьедлівы сатырык напісаў толькі добрыя словы. Сьвіфт займаецца пошукамі новае пасады, зьвяртаецца да лёнданскіх вяльможаў. Доўгі час пошукі ня мелі посьпеха, але затое Сьвіфт шчыльна пазнаёміўся з прыдворнымі норавамі. Зрэшты, у [[1700]] годзе ён прызначаны слуюбоўцам (прэбэндарыям)сабора Сьвятога Патрыка ў Дубліне. У гэты пэрыяд ён публікуе некалькі ананімных памфлетаў. Сучасьнікі адразу зацемілі асаблівасьці сатырычнага стылю Сьвіфта: яркасьць, безкампраміснасьць, адсутнасьць наўпроставага казаньня  — азтар іранічна апісвае падзеі, пакідаючы вывады на меркаваньне чытача.
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Jonathan Swift|выгляд=міні}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 30 лістапада]]