Барока: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 2:
'''Баро́ка''' ([[італьянская мова|па-італьянску]]: ''barocco'' — «дзіўны»; [[партугальская мова|па-партугальску]]: ''perola barroca'' — «пэрліна няправільнай формы»; існуюць і іншыя здагадкі пра паходжаньне гэтага слова) — характарыстыка эўрапейскай культуры [[XVII стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзяў, цэнтрам якой была [[Італія]]. Стыль барока зьявіўся ў XVI—XVII стст. у італьянскіх гарадах: [[Рым]]е, [[Мантуя|Мантуі]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], [[Флярэнцыя|Флярэнцыі]]. Менавіта эпоху барока прынята лічыць пачаткам трыўмфальнага шэсьця «заходняй цывілізацыі».
 
На ўсходнеславянскіх землях барока ўпершыню зьявілася ў Беларусі. і ўУ адрозьненьні ад некаторых іншых краінаў склалася ў арыгінальную школу<ref>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 3</ref>.
== Барока ў мастацтве ==
Барока з аднаго боку цягнулася да ўрачыстага «вялікага стылю», але ў той жа час адлюстроўвала ўяўленьні пра складанасьць, шматстатнасьць, зьменлівасьць сьвету. Барока ўласьцівыя кантраснасьць, напружанасьць, дынамічнасьць выяваў, атэктацыя, імкненьне да велічы і пышнасьці, да сумяшчэньня рэальнасьці і ілюзіі, да зьліцьця мастацтваў (гарадзкія і палацава-паркавыя ансамблі, опэра, культавая музыка); адначасова — тэндэнцыя да аўтаноміі асобных жанраў ([[саната]], [[сюіта]] ў інструмэнтальнай музыцы).