34 504
зьмены
д (→Маньерызм у Беларусі: выпраўленьне спасылак) |
(→Маньерызм у Беларусі: дапаўненьне) |
||
== Маньерызм у Беларусі ==
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.
Адметнасьцю беларускага маньерызму зьяўляецца яго другі віток у сярэдзіне XVIII ст. у пэрыяд позьняга альбо віленскага барока, які атрымаў назву псэўдаманьерызму, стылістычны працэс якога вярнуўся да свайго пачатку ўжо на новым, якасным узроўні. Аднак псэўдаманьерыстычныя рысы не насілі ўсёабдымнага характару і не ахоплівалі поўнасьцю мастацкую практыку. Зыходзячы з мастацкіх працаў беларускіх мастацтвазнаўцаў можна адзначыць, што рысы псэўдаманьерызму былі ўласьцівыя болей культаваму мастацтву, чымся творам, арыентаваным на сьвецкія колы. Прыклады такіх рысаў можна заўважыць у абразах (працы манаграміста М.В.: «Мікола», «Пакроў», абодва — [[1751]]), партрэтах (партрэт Януша Антонія Вігнявецкага, [[1750-я]] гады) і ў плястыцы<ref name=ab/>.
== Крыніцы ==
|
зьмены