Розьніца паміж вэрсіямі «Маньерызм»

1932 байты дададзена ,  11 гадоў таму
д (+ Commons)
(→‎Агульная характарыстыка стылю: +беларускі маньерызм)
 
Стыль быў збольшага спараджоны крызіснай зьявай у грамадзка-палітычным асяродзьдзі, уласьцівым для позьняга [[Адраджэньне|Адраджэньня]] зь яго сацыяльнай, маральнай і рэлігіёзнай няўстойлівасьцю; часам пачатковую фазу маньерызма зьвязваюць з [[Разрабаваньне Рыму (1527)|разрабаваньнем Рыму]] ў [[1527|1527 годзе]]. Самае ж галоўнае, маньерызм у кідкай форме адлюстраваў істотную, падобную на выбух трансфармацыю [[мастацтва]] і [[Літаратура|літаратуры]] ад [[сярэднявечча]] да [[Новы час|Новага часу]].
 
== Маньерызм у Беларусі ==
Маньерыстычная культура Беларусі фармавалася на глебе папярэдніх стылістычных эпохаў готыкі і Рэнэсансу. Элементы маньерызму прасочваюцца ў беларускім мастацтве (як у выяўленчых відах, так і ў архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладных творах) адносна кароткі час. Не маючы наўпроставай адэкватнасьці самому стылю, прыстасаваныя для новай вобразна-плястычнай сыстэмы, маньерыстычныя парасткі актыўна зьмешваліся з барочнай мастацкай стылістыкай, прыкладам якіх зьяўляюцца скульптуры «Марыя» і «Іаан Багаслоў» з касьцёла арханёла Міхаіла ў Наваградку ([[1617]]—[[1637]]), надмагільле Паўла Сапегі і яго жонак з францысканскага касьцёла Іаана Хрысьціцеля в. [[Гальшаны]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]] (пасьля [[1559]] — пасьля [[1635]]), абраз «Хрыстос Уседзяржыцель» (першая палова XVII ст.)<ref>Барока у беларускай культуры i мастацтве [Текст] / Нац. акад. навук Беларусi, Iн-т мастацвазнаў., этн. i фальклору iм. Кандрата Крапiвы ; ред. и авт.введ. В.Ф. Шматаў. - 3-е выд. - Минск : Беларус. навука, 2005. - ISBN 985-08-0638-9. С. 57—58</ref>
 
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
34 504

зьмены