Валокі Полацкія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
д артаграфія
Радок 3:
'''Валокі Полацкія''' — гістарычны раён [[Менск]]у, разьмешчаны на правым беразе ракі [[Сьвіслач]], ля падножжа ўзгорка [[Высокае Места|Высокага Места]]. Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, сюды полацкія купцы маглі цягнуць «волакам» па [[Сьвіслач]]ы ладзьдзі са сваім таварам, бо рака не заўсёды была паўнаводнай.<ref>[[Іван Сацукевіч]]. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», [[4 чэрвеня]] [[2008]]</ref>
 
Гэтая мясьціна пачала забудоўвацца прыблізна ў пачатку [[17 стагодзьдзе|XVII ст]], тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала раён з [[Высокі Рынак|Высокім Рынкам]], да [[Нізкі Рынак|Нізкага Рынку]] іншаішла траса вуліцы Зыбіцкай. Да пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]] уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселена. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з [[Траецкае прадмесьце|Траецкім прадмесьцем]] на левым беразе Сьвіслачы.<ref>Як будаваўся стары Мінск // {{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 30</ref> У [[1866]] року Валоцкая вуліца была перайменаваная ў Хрышчэнскую (цяпер Інтэрнацыянальная), Зыбіцкая — у Балотную (з [[1882]] — Гандлёвая).
 
[[Файл:Belarus-Minsk-Manor of Vankovich Family in Upper Town-1.jpg|міні|200пкс|Сядзіба Ваньковічаў на «Валоках»]]