Розьніца паміж вэрсіямі «Старалітва»

1 байт выдалены ,  11 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
[[Расея|Расейскі]] навуковец І. Казлоўскі ў [[1869]] годзе пісаў пра зьяву «старалітвы» ў [[каталіцтва|касьцёле]] [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]] 16—18 ст.: «''Пад назваю „старалітвы“ разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі [[каталіцтва|рыма-каталікоў]], [[літвіны|літвіноў]], заснаваныя на [[Русь|рускіх]] пачатках''»<ref>Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 50</ref>. Пад «рускімі» І. Казлоўскі разумеў [[Русь|агульна-ўсходнеславянскія]] пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі і іншым.
 
Таксама І. Казлоўскі пісаў: «''Ад таго ж збору ([[Вільня|Віленскага]] [[каталіцтва|рыма-каталіцкага]] збору [[1685]] году) мы даведваемся, што спрадвеку і напрыканцы 17 стагодзьдзя ў [[ВКЛ|Літве]] [[каталіцтва|рымска-каталіцкія духоўныя]] насілі бараду, ня стрыглі валасоў у сябе на галаве, як гэта да нашага часу робяць [[праваслаўе|праваслаўныя]] сьвятары, і насілі мехавыя чапкі рускіх баяраў. Вядома, нарэшце, што спрадвеку і да першага падзелу [[Рэч Паспалітая|Польшчы]] ў [[1772]] годзе, галоўнымі заступнікамі [[ВКЛ|вялікіх князёў літоўскіх]] лічыліся ў мясцовых [[каталіцтва|рыма-каталікоў]] св. Георгі, а перадусім св. Мікалай, Мірлікійскі цудатворца, ён жа заступнік [[Расея|Расеі]]; Казімір жа паднясёны на сьвятога заступніка [[ВКЛ|Літвы]] ўпершыню ў [[1604]] годзе. З гэтага ясна бачна, што спрадвеку і да 18 стагодзьдзя, нават і на [[Жмудзь|Жмудзі]], у асяродзьдзі [[каталіцтва|рыма-каталікоў]] панавалі ня іншыя, як [[Русь|рускія]] пачаткі, то бо "старалітва".''»<ref>Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди. — Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 11, с. 51</ref>.
 
== У мастацтве ==
277

зьменаў