Андрэй Александровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія
стыль
Радок 14:
Пасьля атрыманьня шматлікіх пасадаў, у [[1930-я]] гады публічна і ў друку выступаў з сацыялягізатарскаю крытыкаю творчасьці літаратараў «дакастрычніцкага пэрыяду»: [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], [[Максім Багдановіч|М. Багдановіча]], [[Наша Ніва|нашаніўцаў]].
 
Рэдагаваў кнігу «Пісьменнікі БССР аб рэформе правапісу беларускай мовы» (Менск, [[1934]]), у якой сьцьвярджаліся ў якасьці іншамоўных адпаведнікаў для слова «Беларусь» расеяцэнтрычныя формы [[ангельская мова|анг.]] ''White-[[Расея|Russia]]'', [[француская мова|франц.]] ''[[Расея|Russie]] Blanche'', [[нямецкая мова|ням.]] ''WeissrusslandWeiss[[Расея|russland]]''. У гэтай жа кнізе крытыкаваўся ранейшы падыход па ўжываньні формаў кшталту ''[[Русь|Ruthenia]] Alba'', ''[[Русь|Ruthenie]] Blanche''<ref>Беларуская навуковая тэрмінолёгія = La terminologie scientifique blanche-ruthenienne. Вып. 9. Nomina anatomica alboruthenica. — Менск, 1926</ref>, ''WeissruthenienWeiss[[Русь|ruthenien]]''<ref>Матар’ялы да вывучэньня флёры і фауны Беларусі = Materialen für Erforschung der Flora und Fauna Weissrutheniens. Т. I. — Менск, 1927; сэрыя: Працы навуковага таварыства па вывучэньню Беларусі пры БДАСГ у Горках = Arbeiten der Gelehrten Gesellschaft zur Erforschung Weissrutheniens bei der Weissruthenischen Staatlichen Akademie für Landwirtschaft in Gorky. — Горкі, 1927.</ref>.
 
Таксама рэдагаваў першы парэформавы «Руска-беларускі слоўнік» (Менск, [[1937]]), у прадмове да якога крытыкаваў папярэднія слоўнікавыя выданьні: ''«Нацдэмы засмечвалі яе [мову] архаізмамі, мёртвымі словамі»''.<ref name="zs"/> У слоўніку на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пляст беларускай лексыкі. Так, напрыклад, калі дарэформавы «Расейска-беларускі слоўнік» [[Сьцяпан Некрашэвіч|С. Некрашэвіча]] і [[Мікола Байкоў|М. Байкова]] ([[1928]]) для перакладу расейскага слова «государство» прапаноўваў сынонімы «дзяржава», «гаспадарства», «панства», то ў слоўніку Александровіча заставалася толькі «дзяржава», тым жа словам перакладалася і расейскае «держава», эквівалентам расейскага «город» у першым слоўніку былі «места», «горад», а ў другім — толькі «горад».<ref>Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзiч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)</ref>