Старалітва: розьніца паміж вэрсіямі

назва пэўнай часткі ліцьвінаў-каталікоў, якая часта сустракаецца ў дакумэнтах Касьцёлу Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стагодзьдзях
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rasool (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Іншыя значэньні|Старалітва (неадназначнасьць)}} '''Старалітва''' (Stara Litwa) — н...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:27, 28 студзеня 2010

Старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая почасту сустракаецца ў дакумэнтах касьцёлу Вялікага княства Літоўскага цягам 16 - 18 ст. Гэтая зьява яшчэ не дасьледавана, але зразумела, што каталіцкі клір вылучаў гэтую "старалітву" з кола літвіноў-каталікоў па нейкіх агульных характэрных рысах. Можна зразумець, што "старалітва" захоўвала нейкія свае старажытныя рысы набажэнства ці абрадаў, імаверна, станаўко трымала і родную мову (беларускую[1]) ў набажэнстве. Польскай мовы ў літоўскім касьцёле амаль не было да канца 18 ст., але мела месца значнае пашырэньне лаціны.

Расейскі навуковец І. Казлоўскі ў 1869 г. пісаў пра з'яву "старалітвы" ў дакумэнтах касьцёлу ВКЛ 16-18 ст.: "Пад назваю "старалітвы" разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі рыма-каталікоў, літвіноў, заснаваныя на рускіх пачатках"[1]. Пад "рускімі" І. Казлоўскі разумеў агульна-ўсходнеславянскія пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі і інш.

Таксама І. Казлоўскі пісаў: "... З гэтага бачна, што сярод рыма-каталікоў Літвы да канца 18 стагодзьдзя перамагалі якраз рускія пачаткі і руская мова, то бо тая самая "старалітва""[2]. ("Рускаю" тут І. Казлоўскі менаваў беларускую мову, бо згодна з ідэалёгіяй 19 ст. не падзяляў беларускую, украінскую і расейскую мовы на тры апрычоныя).

У мастацтве

"Старалітва" - таксама назва беларускага музычнага гурта, які выконвае старажытную музыку.

Крыніцы

  1. ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди.- Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 10, отд. II, с. 1-16; кн. 11, с. 45-63; кн. 12, с. 85-111.
  2. ^ Козловский И. Судьбы русского языка в Литве и на Жмуди.- Вестн. Зап. России, 1869, т. IV, кн. 10, отд. II, с. 1-16; кн. 11, с. 45-63; кн. 12, с. 85-111.