Марк Рэнэ дэ Мантальбэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д агонь
Радок 3:
З [[1732]] г. на вайсковай службе. У [[1730]]-[[1740|40]] г. удзельнічаў у войнах за польскую і аўстрыйскую спадчыну. У [[1750]] г. за свой кошт пабудаваў артылерыйскі завод. У [[1758]] г. выдаў працу, у якой абагульніў вопыт вырабу гармат з жалеза. Пад час [[Сямігадовая вайна|Сямігадовай вайны]] [[1756]]—[[1763]] гг. займаўся фартыфікацыяй, кіраваў будаўніцтвам умацаваньняў у [[Анклам]]е, [[Штральзунд]]зе і на в. Алерон. У [[1779]] г. кіраваў абаронай вастравоў [[Рэ]] і [[Экс]] ад ангельцаў. Пасьля [[Вялікая француская рэвалюцыя|Вялікай францускай рэвалюцыі]] быў кансультантам ваеннага міністра Л. Карно.
 
У сваёй працы «Пэрпэндыкулярная фартыфікацыя» (т. 1-11, 1776—1793) рашуча выступаў супраць [[бастыён]]най фартыфікацыі, з-за яе нездавальняючага слабога флянгавага вагня. Высунуў ідэю стварэньня [[Фартыфікацыйны фронт|фартыфікацыйных франтоў]] [[тэналь]]нага абрысу, дзе б тэналі, ці зломы [[Абарончая лінія|абарончай лініі]], пад прамым вуглом забясьпечвалі магутны флянгавы вагоньагонь. Патрабаваў актыўнай абароны фартэцыяў, узмацненьня іх артылерыйскага ўзбраеньня і пашырэньня плошчы шляхам будаўніцтва перад галоўным валам аднаго ці двух ланцугоў [[Форт|фарт]]оў. Гэтую ідэю ён рэалізаваў у прекце фартэцыі [[Шэрбур]] і, такім чынам, распачаў новы этап у разьвіцьці доўгачасовай фартыфікацыі.
 
== Творы ==