Параперагравальнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам ''''Параперагравальнік''' - прыстасаваньне для павышэньня [[тэмпэратура|тэмпэр...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:01, 22 студзеня 2010

Параперагравальнік - прыстасаваньне для павышэньня тэмпэратуры пары вышэй тэмпэратуры яе насычэньня (тэмпэратуры, пры якой ажыцьцяўляецца пераход вады з вадкаснага стану ў паравы).

Выкарыстоўваецца ў парасілавых устаноўках - на ЦЭС, раней на паравозах, магчыма выкарыстоўваньне параперагравальнікаў і на АЭС (але яно пакуль абмежаванна з-за нерэнтабельнасьці ці тэхнічнай немагчымасьці гэтага мерапрыемства). Выкарыстоўваньне перагрэтай пары дазваляе павысіць ККДз паравой устаноўкі.

На паравых катлах параперагравальнік уяўляе сабою трубную сыстэму, якая звычайна знаходзіцца на выхадзе з топкі.

На ЦЭС з магутнымі энергаблёкамі выкарыстоўваюцца прамежкавыя (другасныя) параперагрвальнікі, у якіх пара награваецца да больш высокай тэмпэратуры пасьля таго, як яна зьдзейсьне працу ў цыліндры высокага ціску паравой турбіны, а пасьля ідзе ў цыліндар нізкага ціску. Пры гэтым пара ў другасным параперагравальніку знаходзіцца пры больш нізкім ціску, чым у асноўным параперагравальніку. На ЦЭС прамежкавы параперагравалнік таксама зьяўляецца часткай паравого катла і ўяўляе трубную сыстэму.

Другасны перагрэў пары выкарыстоўваецца і на АЭС (але яны звычайна не маюць асноўнага параперагравальніка). На сучасных АЭС тыповым рашэньнем зьяўляецца не ажыцьцяўленьне другаснага перагрэву пары ў парагенэратары, а паравы перагрэў. У гэтым выпадку рольлю прамперагравальніка выконвае паверхнастны цеплаабменнік, у якім пар пасьля цыліндра высокага ціску турбіны награваецца за кошт цяпла часткі сьвежай пары - пары, якая была атрымана ў парагенэратары АЭС, але не пайшла ў паравую турбіну. Эфектыўнасьць такога прамперагрэву ніжэй, чым звычайнага.