ARCHE Пачатак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Arche.jpeg|міні|200пкс|Першы нумар Arche]]
 
'''«ARCHE Пачатак»''' — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі [[часопіс]], дзе публікуюцца дзясяткі беларускіх інтэлектуалаў. Зьяўляецца адзіным беларускім выданьнем, запрошаным у сетку эўрапейкіх інтэлектуальных часопісаў «[[Eurozine]]».
 
Пазіцыянуе сябе як незалежная трыбуна беларускіх [[інтэлектуал]]аў. У грамадска-палітычных пытаньнях прытрымліваецца лібэральнай і празаходняй арыентацыі. Акрамя тэкстаў айчынных аўтараў друкуе шмат перакладаў замежных, пераважна заходніх, [[паліталогія|палітолагаў]] і [[гісторыя|гісторыкаў]]. У пытаньнях [[культура|культуры]] прасоўвае тэзіс аб неабходнасьці мадэрнізацыі беларускае культуры, але сістэмнага асьвятлення гэтыя пытаньні ў часопісе ня маюць. Да зьяваў русіфікацыі ў [[Беларусь|Беларусі]] ставіцца адмоўна. У тэкстах ужываецца як клясычны, гэтак і афіцыйны правапіс.
 
[[Твор]]ы [[мастацкая літаратура|мастацкае літаратуры]] публікуюцца эпізадычна, вызначанай [[эстэтыка|эстэтычнай]] канцэпцыі часопіс ня мае, і выбар твораў для публікацыі грунтуецца ў першую чаргу на крытэры прагназуемага грамадскага [[рэзананс]]у і значнасьці твора з гледзішча ідэі мадэрнізацыі. У прыватнасьці, у часопісе надрукаваныя былі пераклады шыракавядомых твораў замежных аўтараў: Льюіса Кэрала, Ўільяма Гібсана, Любка Дэрэша і інш. Вялікая колькасьць [[пераклад]]аў зьяўляецца адметнай рысай часопіса.
 
У асьвятленьні беларускае гісторыі, этна- і нацыягенэзу ARCHE арыентуецца на сучасныя заходнія канцэпцыі і дэкляруе супрацьстаяньне [[савецкі саюз|савецкай]] спадчыне. Часопіс прасоўвае ідэю позьняга, на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзя, фармаваньня беларускае нацыі і скептычна ставіцца да праяваў беларускасьці ў больш раньні перыяд.
 
Зьяўляецца адзіным беларускім [[выданьне]]м, запрошаным у сетку эўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «[[Eurozine]]».
 
Выдаецца з [[1998]] году, заснавальнік — [[Андрэй Дынько]], галоўны рэдактар — галоўны рэдактар — [[Валер Булгакаў]].