Готлянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
Пісьмовай крыніцай для вывучэньня старажытнай гісторыі выспы служыць рукапіс [[Гуталага]] — зборнік [[звычаёвае права|звычаёвага права]] Готлянду, напісаны да сяр. 14 ст. Апошнія 8 аркушаў рукапісу, прысьвечаныя выключна апісаньню гістарычных падзей і звычаяў, былі выдзеленыя дасьледчыкамі ў асобную частку пад назвай «[[Сага пра гутаў]]» (''Gutasaga''). Сага пачынаецца з расповеду пра абжываньне Готлянду першым пасяленцам Цьелварам (Þjelvar) і ягонымі нашчадкамі. Аднаго з сыноў Цьелвара звалі Гуці, ад якога, відаць па ўсім, і пашла назва жыхароў выспы — [[гуты|гутаў]]. Аднак, нягледзячы на легендарны пачатак сагі, усё ж пераважная большасьць пададзенага матэрыялу выклікае ў навукоўцаў безумоўны давер. Так, у ёй ідзецца пра меркаванае перасяленьне жыхароў Готлянду з выспы на кантынэнт у 5-6 стсгстстзвн.э., пра палітычны хаўрус зы [[свэі|свэямі]], продкамі цяперашніх швэдаў, які быў заключаны да пачатку 7 ст., пра паганскія вераваньні й хрышчэньне выспы, гандлёвыя стасункі, адміністрацыйны лад і інш.
 
Згодна ж археалягічным дасьледваньням, людзі атабарыліся на высьпе больш за 7000 гадоў назад. Вялікая колькасьць розных знаходак са срэбра дае падставу сцьвярджаць, што гандаль Готлянду з кантынэнтальнай Эўропай дасягнуў свайго росквіту ўжо ў часы існаваньня [[Рымская Імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а мо’ нават і раней. Сярод знаходак больш за ўсё дзівіць навукоўцаў надзвычай вялікая колькасьць арабскіх манэт, якія траплялі на выспу пераважна праз пасярэдніцтва рускіх купцоў.