Дзяды: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
m
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
'''Дзяды́''' ('''Дзень памяці продкаў''') — [[славяне|славянскі]] народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і душы<ref name="bm">Л. Дучыц. Дзяды // {{Літаратура/Беларуская міталёгія: Энцыкляпэдычны слоўнік (Менск, 2004)|к}} С. 145</ref> нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
 
У найбольш архаічнай форме захаваліся толькі ў [[беларусы|беларусаў]] і літоўцаў.<ref name="bm"/>
 
== Гісторыя ==
 
[[File:2009dzi003.jpg|right|thumb|240px|Дзяды - Chram Mazowiecki [[:pl:Rodzimy Kościół Polski|RKP]] (2009)]] Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага ўсходнеславянскагабалта-славянскага звычаю [[трызна|трызны]], зьвязаны з [[культ продкаў|культам продкаў]]. Пазьней абрад ускладніўся напляставаньнем [[Хрысьціянства|хрысьціянскага]] культу. Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днем ([[26 кастрычніка]]) па [[стары стыль|старым стылі]]), а таксама на [[радаўніца|радаўніцу]], перад [[масьленіца]]й, [[сёмуха]]й. На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і болей няцотных сьвяточных і абрадавых страў). Абавязковымі былі [[куцьця]], [[клёцкі]], [[бліны]], [[мяса]], [[яечня]]. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць.<ref>Алесь Пілецкі. [http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=31129 Дзяды] // [[Наша Ніва]], 31 кастрычніка 2009 г.</ref> А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.
 
== Сучаснасьць ==