Напад на цягнік каля Лунінца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
д стыль, выпраўленьне спасылак
Радок 3:
[[Рыская мірная дамова|Канец вайны]] не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. <ref> Jerzy Paciorkowski, ''Płonąca granica'', Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734—1167, s. 36. {{ref-pl}} </ref> <ref name="Służba 14" > Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 14. {{ref-pl}} </ref>. Мэтай усіх гэтых акцыяў было паказаць, што польская адміністрацыя некампэтэнтная й ня можа гарантаваць бясьпеку сваіх грамадзян <ref name="Służba 14"/>.
 
25 верасьня 1924 году бальшавіцкая банда ў складзе каля 70 чалавек затрымала каля [[Лунінец|Лунінца]] цягнік злчэньнязлучэньня [[Берасьце]] — [[Сарны]], на якім на сустрэчу зь міністрам унутраных справаў кіравалася афіцыйная дэлегацыя палескага[[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]] з ваяводам [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіславам Даўнаровічам]], сэнатарам Баляславам Выслоўхам, камэндантам 14 палескай акругі Дзяржаўнай Паліцыі інспэктарам Юзафам Менсавічам ды біскупам менскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]]. Пазьнейшае сьледзтва не даказала, ці быў напад на гэтых знакамітых асобаў выпадковым або ўсё ж адмысловым. Хаця абарону дэлегацыі даручылі больш за 10 паліцыянтам і жаўнерам, збройны супраціў аказаў толькі адзін паліцыянт — Уладзіслаў Дмоўскі, за што пазьней ён быў падвышаны й ўзнагароджаны Крыжам заслугі <ref name="Służba 15"> Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 15. {{ref-pl}} </ref>.
 
Пасьля затрыманьня й акружэньня цягніка бандыты пачалі рабунак пасажыраў. Некаторыя людзі, ў тым ліку ваявода й камэндант, страцілі нават ніжнюю бялізну. У біскупа забралі залаты крыж. Тыя, хто спрабаваў супрацьстаяць, былі зьбітыя; таксама быў забіты адзін габрэйскі купец. Узамен за зрабаваныя прадметы бандыты далі «квітанцыю», якую падпісаў «атаман Трафім Каліненка» <ref name="Służba 15"/>.