Бітва пры Штатлёне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jim (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:11, 3 кастрычніка 2006

Бітва пры Штадтлоне адбылась 6 жніўня 1623 года паміж пратэстанцкім войскам пад кіраўніцтвам Хрысціяна Брунсвікскага і войскам Каталіцкай Лігі пад кіраўніцтвам Яна Тэрцы фон Ціллі і скончылась паразай войска пратэстантаў.

Летам 1623 года Хрысціян няўдала спрабаваў заняць ніжнюю Саксонію і пераўтварыці яе ў базу для нападаў на войскі каталікоў. Але пасля няўдачы з 15 000 жаўнерамі вырашыў накіравацца ў Нідэрланды, дзе збіраўся сустрэцца з Фрыдрыхам V Віттэльсбахам і яго жонкай Элізабэтай Сцюарт. Утрам 6 жніўня недалёка ад галанцкай мяжы войска Хрысціяна спаткала войска Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам фон Ціллі. Хрысціян паставіў сваё войска на абкружаным багнамі ўзгорку. Выгадная абаронная пазіцыя аднак не мела вялікага значэння таму што каталіцкае войска мела перавагу ў колькасці і мела большы баявы вопыт. Атака войск лігі каштавала пратэстантам вялікіх страт. Амаль трэцяя частка войска Хрысціяна было забіта ці трапіла ў палон. Аднак страты каталіцкага войска былі так сама высокія і вымусілі Ціллі прыпыніць атакі. Хрысціян здолеў з 5 000 жалерамі адыйсці да Нідэрландаў заставіўшы каталікам ўвесь абоз.