Гарэлка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д robot Modifying: fi:Votka
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Гарэ́лка''' — моцны [[алкагольныя напоі|алкагольны напой]]; сумесь рэктыфікаванага этылавага [[спірт|спірту]] (35-56 аб'ёмных %адсоткаў) са змякчанай вадой.
 
Для прыгатавання сучаснай гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз [[актываваны вугаль]], потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі змяшчаюць [[цукар]], [[пітная сода|пітную соду]], [[ацэтат натрыю]] і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку [[вінаград|вінаградную]], [[вішня|вішнёвую]] і да т.п. У сучаснай [[Беларусь|Беларусі]] папулярныя гарэлкі на аснове [[бяроза|бярозавага]] і [[клён|кляновага]] сокаў.
Радок 5:
== Гісторыя ==
 
Гарэлка з’явілася ў [[ВКЛ]] на мяжы [[XV стагоддзе|XV]]-[[XVI стагоддзе|XVI]] стагоддзя з [[ГерманіяНямеччына|ГерманііНямеччыны]], як сведчыць і пачатковая назва — “вино горелое” (калька з [[нямецкая мова|нямецкага]] ''Geprant Wein''). Падобным чынам называлася гарэлка ўва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]] — [[палякі|палякаў]], [[украінцы|украінцаў]], [[літоўцы|літоўцаў]]. Да [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]] была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла [[піва]] і асабліва [[мёд пітны]], з канца XVII – пачатку [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені [[дыстыляцыя|дыстыляцыі]] яе мацунак вагаўся ад 15-20 % (гэтак званая простая) да [[акавіта|акавіты]] (каля 70 %). Папулярнымі напоямі [[шляхта|шляхты]] былі розныя [[лікёр|лікёры]], [[настойка|настойкі]] і [[наліўка|наліўкі]] на аснове гарэлкі, з дадаткам [[зёлкі|зёлак]], [[мёд|мёду]], [[спецыі|спецый]], [[ягады|ягад]], цукру — [[зуброўка (напой)|зуброўка]], [[крупнік]], [[крамбамбуля (напой)|крамбамбуля]], [[траянка]] і г.д. Гарэлка, вытрыманая ў [[дуб|дубовых]] бочках на працягу 5-10 гадоў, называлася [[старка]]. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было [[жыта]], у тым ліку ў форме [[солад|соладу]], аднак з [[1830-я|1830-х]] гадоў спірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з [[бульба|бульбы]], што рэзка знізіла яе [[сабекошт]], а разам з тым і [[якасць]] (гарэлка з бульбы цяжка ачысціць ад [[сівушныя алеі|сівушных алеяў]]). У [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзі]] вытворчасць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных [[бровар|бровараў]], пераважна з 4-5 працаўнікамі і гадавой вытворчасцю каля 10.00010000 вёдзер (120.000120000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку. Падатковая палітыка расійскага ўраду стымулявала перавагу гарэлкі над усімі іншымі алкагольнымі напоямі. У [[1859]] годзе 46 % даходаў дзяржаўнага бюджэту [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] давалі [[падатак|падаткі]] ад продажу і вытворчасці алкагольных напояў (у асноўным гарэлкі), а ў [[Гарадзенская губерня|Гарадзенскай губерні]] на іх долю прыходзілася 55 % дзяржаўных даходаў. Мацунак гарэлкі ў XIX стагоддзі не быў стандартызаваны, значная частка мела мацунак каля 30 %. Для падаткаабкладання абсалютнага ўтрымання алкаголю ў пэўнай колькасці спіртных напояў вымяралі ў “градусах”. 1 “градус” адпавядаў 1,23 л чыстага спірту, 1 вядро 40 % гарэлкі — 4 градусам, вядро чыстага спірту — 10 градусам. Заслугай рускага [[хімік|хіміка]] [[Дзмітрый Мендзялееў|Дзмітрыя Мендзялеева]] ([[1865]]) лічыцца абгрунтаванне ім сучаснага стандарту ўтрымання спірту ў гарэлцы [[Расія|Расіі]] і краін [[СНД]] – 40 % аб. У канцы XIX стагоддзя, калі ў [[руская мова|рускай мове]] канчаткова замацавалася слова “водка”, у Беларусі выраблялася больш за 16 літраў гарэлкі на чалавека штогод. З [[1894]] году ў Расійскай Імперыі існавала [[дзяржаўная манаполія]] на продаж гарэлкі, з 1914 году дзейнічаў “[[сухі закон]]”, аднак у [[1923]] году савецкі ўрад быў вымушаны ізноў легалізаваць гарэлку. Пад час абедзвюх сусветных войнаў гарэлка набыла статус універсальнага эквіваленту, свайго кшталту “вадкіх грошай”, які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.
 
Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вяселле і іншых) усталявалася параўнаўча нядаўна, прыкладна ў XVIII стагоддзя, з глыбокай старажытнасці яе адыгрывала піва.
Радок 25:
Гарэлка — адзін з неабходных элементаў каляндарных святаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосці, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці ў неабходнасці “піру” ў святы, звязаныя з земляробствам: “Без гарэлкі і празнік не ў празнік”. Значным сведчаннем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэнне значэнняў ‘піццё, пачастунак’ і ‘вялікае свята’ ў адным слове — [[канун]]. А ў абрадавых велічальных песнях “сам Бог мяды сыціць, [[Ілля]] піва варыць”, а добры гаспадар прымае “Бога зялёным віном, Святу Прачысту салодкай гарэлкаю”. Усведамленне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: “Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося”, а за сталом чарцы папярэднічаў тост: “Як вып'еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя”. У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песнях: “Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна”.
 
Гарэлка ўваходзіла ў спіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў (глядзіце тут формулу “Кварту гарэлкі, сыр на талеркі”). У аказіянальнай абраднасці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасля першых трох вянцоў, пасля закладвання маціцы і на наваселлі). Абавязковае частаванне гарэлкі пры продажы/ або куплі буйной жывёлы. У народнай медыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсенал найперш пры ліхаманцы, для гэтае персаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: “Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып'е” ([[Ваўкавыскі павет]]).
 
=== Фальклор ===