Розьніца паміж вэрсіямі «Бітва пры Флерусе (1622)»

д
выява, спасылкі
д (выява, спасылкі)
'''Бітва пры Флерусе''' адбылась [[29 жніўня]] [[1622 года]] года.
 
[[Выява:Graf ernst von mansfeld.jpg|міні|120пкс|Эрнст Мансфельд]]
У той час калі каталіцкае іспана-баварскае войска займалася паступовай акупацыяй [[Платынат|Платыната]], другое іспанскае войска пад кіраўніцтвам [[Амбросіа Спінола|Амбросіа Спінолы]] прыступіла да аблогі горада [[Берген-оп-Зоом]], які знаходзіўся каля ракі [[Шэльдэ]]. Даведаўшыся аб гэтым войска [[Эрнст фон Мансфельд|Мансфельда]] і князя [[Брунсвік|Брунсвіка]] выйшлі з [[Эльзас|Эльзаса]] ў накірунку [[Іспанскія Нідэрланды|іспанскіх Нідэрландаў]]. З усходу падыйшло войска Кардобы каб спыніць пратэстанцкае войска. Пад [[Флерус|Флерусам]], на паўднёвым захадзе сучаснай [[Бельгія|Бельгіі]], Кардоба сустрэў войска пратэстантаў. Пратэстанты (аб’яднанае войска Мансфельда і князя Брунсвіка налічвала 20 000 жалнераў) падыйшлі да горада [[29 верасня]] і князь Брунсвіка з марша атакаваў іспанскія пазіцыі. Пасля чатырох няўдалых атак, якія былі адбітыя з вялікімі стратамі, пятая атака скончылась перамогай і іспанскія войскі адышлі. Такім чынам цаной цяжкіх страт (па некаторых звестках князь Брунсвіка страціў руку) войска пратэстантаў здолела прабіцца да [[Галандыя|Галандыі]]. На пачатку кастрычніка аблога Берген-оп-Зоома была знята.
 
5593

зьмены